Грамадства1010

Каля аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць сілавікоў

Пачынаючы з 11-й гадзіны ў ваколіцах аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць ДАІ і Унутраных войскаў. Паводле папярэдніх звестак, у некалькіх месцах вакол аэрадрома ДАІ спыняла машыны і правярала багажнікі і дакументы кіроўцаў, паведамляе на падставе сваіх крыніц Антон Матолька.

Пазней быў заўважаны рух МАЗаў Унутраных войскаў да аэрадрома.

Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць, што раніцай было чуваць некалькі гукаў, падобных да выбухі, аднак гэтая інфармацыя на гэты момант не пацверджаная. 

Падпісчыкі канала «Беларусь за МКАДам» пазней паведамілі:

«У Мачулішчах быў ноччу моцны выбух і раніцай 2 менш моцных. У бок аэрадрома паехаў Следчы камітэт, стаяць вайскоўцы, аўтаматчыкі і хуткая».

Яшчэ пазней у тэлеграм-канале ініцыятывы ByPol з'явілася паведамленне, што па інфармацыі, атрыманай ад удзельнікаў плана «Перамога», у выніку выбухаў на аэрадроме «Мачулішчы» пашкоджаныя расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка.

Калі вы ведаеце больш, што здарылася на аэрадроме Мачулішчы, якія выкарыстоўваюць расійскія войскі, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Каментары10

  • Гатавец
    26.02.2023
    Зразумела, чаму пад Гатава машыны спыняюць і правяраюць багажнік...
  • Правдоруб
    26.02.2023
    Опять кто-то покурил в неположенном месте...
  • Ноўнэйм
    26.02.2023
    Урэшце!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць