Грамадства11

Вустрыцы па 12 рублёў, элітныя мандарыны па 25. Колькі каштуюць святочныя далікатэсы на Камароўцы і ў «Валярʼянаве»

Напярэдадні 8 Сакавіка рэзка вырастаюць «каціроўкі» цюльпанаў, клубніц і ўсяго, што можа даць трохі вясновага настрою. Onliner схадзіў на Камароўку і ў «Валярʼянава» і паглядзеў, што цікавага цяпер можна там купіць.

Гандлёвыя рады «Валярʼянава» шчодра абсыпаныя заморскай садавіной і ягадамі. 

Ківі за 50 рублёў вельмі прыгожыя, але атрымліваюцца нават даражэйшымі за клубніцы, якія прадаюць па 40.

Хутка будзем сумаваць па мандарынах, але пакуль выбар вялікі. Цэны на элітныя даходзяць да 25 рублёў за кілаграм.

Вустрыцы ў John Dory цяпер па 12 рублёў за штуку, паляндвіца са стронгі — па 94,5.

 

У крамах, дзе прадаюцца ў тым ліку і італьянскія прадукты, можна знайсці нешта незвычайнае, накшталт крэму з радзіча або ўзяць звыклыя алівы і сушаныя таматы.

Калі пасля Новага года і Масленіцы зноў цягне на ікру, — яна нікуды не знікла. Плюс да гэтага, ёсць усякія рыбныя далікатэсы, самы дарагі на вітрыне — палтус па 230 рублёў за кілаграм.

Жадаеце здзівіць якую-небудзь жанчыну? Пачастуйце яе кавуновым варэннем, пакуль астатнія будуць дарыць шакаладкі.

На Камароўку ў сярэднестатыстычнага мінчука трапіць шанцаў больш. Што там? 

Раскошная садавіна і ягады таксама ёсць, агуркі паспелі крыху патаннець і стаць трохі менш элітнымі.

Рыбна-ікорны асартымент падобны да таго, што бачылі ў «Валярʼянаве».

Каментары1

  • Жвір
    04.03.2023
    Кошты прыстойныя, адразу пранікаесься... Прадукты збольшага не для доўгага захоўваньня, хутка псуюцца, нават пры адмысловых умовах захоўваньня. Дык гэта што, не пасьпявае сапсавацца, размятаецца пакупнікамі за 2 дні, нават пры такіх паважаемых лічбах ? Добра ! А то Максімка Дызайнер увесь час плача, калі апавядае, бач, пра боршч на курыных костках... :)))

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?2

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»5

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць