Вайна22

Расія ўжыла супраць Украіны суперновыя планіруючыя бомбы

Бомбу УПАБ-1500В у Расіі ўпершыню прадэманстравалі толькі ў 2019 годзе, яна прызначана для ўдараў па высокаабароненых аб'ектах на адлегласці да 40 км.

Першае ўжыванне гэтага віда боепрыпасаў зафіксавалі некалькі тыдняў таму супраць аднаго з аб'ектаў у Чарнігаўскай вобласці на поўначы Украіны, піша ўкраінскі рэсурс Defense Express. Пра гэта яму стала вядома з уласных крыніц — на адным з абломкаў былі рэшткі маркіроўкі, якая адпавядае менавіта УПАБ-1500В.

Важыць такая кіраваная бомба 1500 кг.

Гэты боепрыпас упершыню быў прадэманстраваны ў экспартнай версіі з індэксам К029БЭ ў 2019 годзе распрацоўшчыкам «ГНПП «Рэгіён», якое ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» на выставе МАКС.

Тады ж было паведамлена, што гэтая бомба ўжо прайшла выпрабаванні, пастаўлена на ўзбраенне Паветрана-касмічных сіл Расіі і атрымала першыя экспартныя замовы.

Высокая небяспечнасць УПАБ-1500В — у тым, што яна планіруючая, абсталяваная інерцыяльнай і спадарожнікавай сістэмай навігацыі і мае баявую частку вагой 1010 кг, прызначаную для знішчэння высокаабароненых аб'ектаў. Дэкларуецца, што бомбу можна скідаць за 40 км ад цэлі, для чаго самалёт-носьбіт мае падняцца на вышыню 14 км.

УПАБ-1500В, крылы ў складзеным стане

Адзначым, што таксама «ГНПП «Рэгіён» прадэманстравала і меншага калібру боепрыпас УПАБ-500В (індэкс К08Б), паменшаную копію УПАБ-1500В вагой 505 кг, з якіх 390 кг прыпадаюць на баявую частку пры захаванні іншых асаблівасцяў.

УПАБ-500В (індэкс К08Б)

Выкарыстанне планіруючых бомбаў Расіяй застаецца адзінкавай з'явай. Прычым забеспячэнне высокай далёкасці палёту патрабуе ад авіяцыі палёту на значнай вышыні, што спрашчае выяўленне цэлі і яе збіццё. Магчыма, што збіты днямі ў раёне Янакіева франтавы бамбардзіроўшчык Су-34 якраз і выконваў палёт з такімі боепрыпасамі.

Каментары2

  • Не поможет
    05.03.2023
    На одну китайско-росийскую, есть 10 натовских и с большей дальностью и точностью
    поражения....
  • Жвір
    05.03.2023
    Адпаведна з апошнімі дамовамі, ЗША перадасьць Украіне аналягічнае ўзбраеньне.

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць