Спорт66

Хэнлан: Рашэнне ўзначаліць «Дынама» было памылкай

З вышыні сённяшняга дня, рашэнне ўзначаліць мінскае «Дынама» было памылкай, заявіў канадскі хакейны спецыяліст Глен Хэнлан на развітальнай прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 лістапада.

Паводле слоў Хэнлана, ён не разлічваў, што давядзецца ад'язджаць так хутка. Канадзец адзначыў, што скончыў трэніраваць паўночнаамерыканскія каманды і пераехаў спачатку ў Фінляндыю, а затым у Беларусь, каб лепш зразумець еўрапейскі хакей і больш грунтоўна падрыхтаваць беларускую зборную да Алімпіяды ў Ванкуверы.

На пытанне, ці магла адстаўка з пасады галоўнага трэнера «Дынама» быць ініцыявана кім-небудзь, хто стаіць вышэй за старшыню Федэрацыі хакея Уладзіміра Навумава, Хэнлан адказаў: «Я не ведаю, хто за кім стаіць ні тут, ні ў НХЛ. Ведаю толькі, каго звольнілі, і абодва разы гэта быў я».

Хэнлан не пагадзіўся з заявай Навумава, што пры ім камандзе не хапала характару і трэнерскі штаб не здолеў бы яго выхаваць:

«З усіх каманд, з якімі я працаваў, у гэтай наймацнейшы характар». Паводле яго слоў, гульцы выкладваліся на 100%, нягледзячы на траўмы.

У той жа час былы настаўнік «Дынама» пацвердзіў інфармацыю кіраўніка федэрацыі,

што ў Мінску ён атрымліваў столькі, колькі ніколі раней у сваёй трэнерскай кар'еры
.

Хэнлан ізноў заявіў, што сам ніколі не прасіўся ў адстаўку, пра што не раз казаў Навумаў. 2 лістапада ў інтэрв'ю сайту «Дынама» і газеце «Прессбол» кіраўнік ФХРБ адзначыў, што для яго «было дзіўным чуць яго [Хэнлана] прызнанні, маўляў, ён сам не прасіў пра адстаўку».

«Як жа не, калі за 10 дзён да таго, як яна адбылася, ён ужо свае рэчы з кабінета вынес!» — заявіў Навумаў.

«Пасля аднаго з матчаў, магчыма са СКА («Дынама» пацярпела тады чацвёртае паражэнне запар. — БелаПАН.), да мяне падышоў генеральны дырэктар Аляксандр Белы і паведаміў, што заўтра а 9-й гадзіне сход, на якім могуць быць не самыя пазітыўныя навіны,

будзь гатовы збіраць рэчы. Я сказаў жонцы і некалькім сябрам у Паўночнай Амерыцы, што, магчыма, мяне звольняць.

Але назаўтра ўсё змянілася, звальнення не было», — сказаў Хэнлан.

З новым галоўным трэнерам «Дынама» Аляксандрам Андрыеўскім Хэнлан пасля яго прызначэння не размаўляў. «Мы з ім сустракаліся раней. Гэта вельмі прыемны чалавек, і я жадаю яму поспеху», — сказаў канадзец.

***

Глен Хэнлан растлумачыў матывы свайго сыходу з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

«Калі мяне звольнілі з «Дынама», я не хацеў працягваць працу са зборнай. Аднак была мэта, мара — паехаць на Алімпійскія гульні, таму я вырашыў прадоўжыць. Але калі пачалася падрыхтоўка да Кубка Палесся, я зразумеў, што няма такога пачуцця, якое было раней, таму я вырашыў пакінуць пасаду.

Я не скажу, што запал знік, але штосьці змянілася. Магчыма, гэта не зусім правільна ў дачыненні да гульцоў і федэрацыі», — сказаў Хэнлан.

«Лішняй нагодай задумацца» стала таксама ток-шоу «Выбар» тэлеканала ОНТ 26 кастрычніка, якое было прысвечана адстаўцы канадца з пасады галоўнага трэнера «Дынама». «Несправядліва ў дачыненні да гульцоў, трэнераў, краіны мець трэнера зборнай, які не мае поўнай падтрымкі», — растлумачыў Хэнлан.

Паводле яго слоў, рашэнне пакінуць зборную было прынята вечарам у суботу, 31 кастрычніка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры21

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры21

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць