Грамадства1414

Трэцюю жонку прэзідэнта Зімбабвэ зрабілі ганаровым доктарам Беларускага медуніверсітэта. Па адукацыі яна сакратарка

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва сёння наведала Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, і там яе ашчаслівілі — яна стала ганаровым доктарам БДМУ. Дыплом і мантыю замежнай госці ўручыў рэктар універсітэта Сяргей Рубніковіч.

Аксілія Мнангагва з кіраўніцай Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Ірынай Абельскай

Пры гэтым з гонарам адзначаецца:

«Усяго ў нас каля 50 ганаровых дактароў — прадстаўнікоў Беларусі і многіх краін свету. Усе яны ўвайшлі ў гісторыю ўніверсітэта, вызначыліся тымі ці іншымі дасягненнямі як у навуцы, так і ў адукацыйнай дзейнасці».

Пры гэтым сказаць, што цяперашняя лаўрэатка адпавядае гэтым высокім патрабаванням хоць бы ў найменшай ступені, ніяк не выпадае. 60-гадовая Аксілія Мнангагва па адукацыі і прафесіі сакратарка. Пасля шасці гадоў працы ў міністэрствах на сакратарскіх пасадах дзяўчыну завербавала зімбабвійская служба дзяржбяспекі, узначальваў якую Эмерсан Мнангагва, цяперашні кіраўнік Зімбабвэ. У яго яна трэцяя афіцыйная жонка.

Пасля прызначэння Мнангагва віцэ-прэзідэнтам Аксілія атрымала мандат дэпутаткі парламента. Калі ў 2017 годзе Мнангагва адхіліў ад улады састарэлага дыктатара Роберта Мугабэ, Аксілія Мнангагва стала першай лэдзі. Яе мужу на сёння 80 гадоў, ён на 20 гадоў старэйшы за жонку.

Сяргей Рубніковіч пры ўрачыстым прыёме афрыканскай госці адзначыў: «Гэты візіт стаў для нас дастаткова знакавым і значным, мы спадзяёмся на пашырэнне нашых партнёрскіх сувязяў і супрацоўніцтва».

Відаць, гэта актуальна, бо дагэтуль беларуска-зімбабвійскія медыцынскія сувязі, падобна, былі не надта развітыя.

Пра гэта красамоўна сведчыць той факт, што зімбабвійская студэнтка Флорэнс Мурвісі, якая таксама прыйшла прывітаць сваю першую лэдзі, сёння адзіная ў ВНУ прадстаўніца гэтай краіны, прытым вучыцца цяпер на апошнім курсе.

Такім чынам, у наступным годзе зімбабвійцаў сярод студэнтаў БДМУ можа і не быць.

Між тым, па словах Рубніковіча, усяго цяпер у БДМУ навучаецца крыху больш за 2 тысячы замежных студэнтаў са звыш 55 краін свету.

Чытайце таксама:

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з Ірынай Абельскай

Амбіцыйныя планы. «Беллегпрам» хоча апрануць каля 2 млн зімбабвійскіх школьнікаў і выціснуць з гэтага рынку кітайцаў

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Каментары14

  • Абу
    06.04.2023
    А вось гэта добрая навіна! Нармальныя дактары неўзабаве з'едуць, то мо нам з Зімбабвы шаманаў па абмену падкінуць!
  • 3 жонка
    06.04.2023
    а абельская якая па ліку?
  • не да законаў
    06.04.2023
    а што вы хацелі, кагда страной рукавадіт калхознік, то і сакратарка можат быць доктарам

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць