Грамадства44

Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень. Хрыстос уваскрос!

Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрэсенне Хрыста.

Фота: pixabay.com

«Няхай Вялікдзень прынясе кожнаму з нас новае жыццё, нягледзячы на тое, якія катастрафічныя падзеі адбываюцца ў свеце і ў нашым асабістым жыцці. Няхай гэтая пасхальная ўрачыстасць адкрые магілы страху, нянавісці, граху, клопатаў, цяжкасцяў і напоўніць нас надзеяй.

Няхай Уваскрэслы Хрыстос асвятляе сваім святлом усю цемру нашага жыцця, няхай прынясе нам надзею і спакой! Няхай Хрыстос сёння ўваскрэсне ў кожным з нас!» — сказаў у сваім слове на Вялікдзень арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй прамове дадае, што мы не выбіраем часу, у які нам выпала жыць, але выбіраем спосаб таго, як жыць у ім, — паводле Божага закону ці насуперак яму. А каб жыць згодна з Божым законам, мы павінны быць моцнымі праўдай уваскрэсення і не баяцца патрабаваць ад саміх сябе, не шукаць вінаватых, але самім станавіцца лепшымі і больш дасканалымі.

«Няхай уваскрэслы Хрыстос уваскрэсіць нас і нашую Бацькаўшчыну з магілы грахоў і адорыць патрэбнымі ласкамі для будавання новага свету паводле новай, пабудаванай на прынцыпах Евангелля логіцы праўды, міру, справядлівасці, прабачэння і ўзаемнай любові»,

— сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Камісіі агульнага душпастарства пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Каментары4

  • ґде мой тойцік?
    09.04.2023
    Рррэд., дзе нядзельныя ўкусняшкі? я чакаю. а-то шчас вас укушу)
  • Надзея
    09.04.2023
    Дай жа, Божа, Беларусі, якая цяпер пакутуе на ейнай уласнай Галгофе, ўваскрасеньне й новае жыцьцё. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
  • відьма й секундомер
    09.04.2023
    не уваскрэс, а уваскрос
    у вас крос

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Смаленска пакаралі за каментары пра неабходнасць далучэння горада да Беларусі27

Прынцэса Даніі пачала служыць у арміі3

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па складзе прадуктаў адной з найбуйнейшых у Расіі сетак супермаркетаў18

Называўся супрацоўнікам КДБ і не толькі. Затрымалі супрацоўніка крамы алкаголю, які браў хабар як сілавік

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць