Улада77

Бермудскі трохкутнік над Беларуссю

Самалёт італьянскай авіякампаніі Wind Jet 7 лістапада ажыццявіў экстраную пасадку ў Мінску. Гэта ўжо шосты выпадак з авіятэхнікай у Беларусі за два тыдні.

Самалёт італьянскай авіякампаніі Wind Jet 7 лістапада ажыццявіў экстранную пасадку Мінску. Гэта ўжо шосты выпадак з авіятэхнікай у Беларусі за два тыдні.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве транспарту Беларусі, аэробус А320 ляцеў з Італіі ў Маскву. Прычынай экстраннай пасадкі стала трэшчына ў шкле кабіны пілота.

На борце лайнера знаходзілася 128 пасажыраў і пяць членаў экіпажу.

Ніхто не пацярпеў. Пасажыры размешчаны ў будынку аэрапорта. Вырашаецца пытанне аб іх дастаўцы ў Маскву.

За апошнія два тыдні ў Беларусі зафіксаваны тры авіяздарэнні і дзве авіякатастрофы.

23 кастрычніка прыватны амерыканскі самалёт Falcon 2000, што выконваў чартэрны рэйс па маршруце Масква — Мінск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапорце «Мінск‑1». Пры ўзлёце з аэрапорта Дамадзедава не зачынілася створка шасі. На борце знаходзіліся сямёра пасажыраў і тры члены экіпажу. Пацярпелых няма.

26 кастрычніка самалёт бізнес-авіяцыі ВАe-125-800 Hawker кампаніі «С-Эйр», які накіроўваўся чартэрным рэйсам з маскоўскага аэрапорта Унукава-3 у Нацыянальны аэрапорт «Мінск», разбіўся за паўтара кіламетра ад узлётна-пасадачнай паласы. Загінулі пяць чалавек.

31 кастрычніка верталёт Памежнай службы Польшчы разбіўся ў Беларусі за 200 метраў ад польскай мяжы ў Камянецкім раёне. Загінулі тры члены экіпажу.

4 лістапада пад Мінскам ажыццявіў аварыйную пасадку верталёт з членамі камісіі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК) па расследаванні абставінаў катастрофы самалёта ВАe-125-800 Hawker.

Увечары 29 кастрычніка ў мінскім аэрапорце ажыццявіў аварыйную пасадку самалёт бізнес-класа Cessna 56X, які накіроўваўся з Варшавы ў маскоўскі аэрапорт Унукава. На борце знаходзіліся чатыры пасажыры (грамадзяне Польшчы) і тры члены экіпажу (грамадзяне Германіі). Службы аэрапорта былі паднятыя па трывозе ў сувязі з разгерметызацыяй салона.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць