У Мінску міліцыя затрымала 29-гадовага кіроўцу завода. Ён падазраецца ў выкраданні прадукцыі на працягу чатырох гадоў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Схема, якую раскрыла міліцыя, была вельмі простай. Кіроўца прадпрыемства атрымліваў на складзе прадукцыю і развозіў яе ў розныя гандлёвыя аб'екты згодна з маршрутнымі лістамі. Але па дарозе забіраў з партый па некалькі пазіцый: глазураваныя сыркі, малако, тварог, кефір, сыр.
Калі ў гіпермаркетах пры прыёмцы тавару недалічваліся гэтых пазіцый, то ўпісвалі гэтыя звесткі ў зваротную накладную. Кіроўца дакумент прымаў, але кіраўніцтву не перадаваў.
Так працягвалася з 2019 па 2022 год. За гэты час, як сцвярджаецца, малады чалавек выкраў малочных прадуктаў больш чым на 6200 рублёў.
Распачатая крымінальная справа аб прысваенні.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары