Культура99

Расійскі гумарыст Уладзімір Вінакур расказаў пра свае беларускія карані

Госцем праграмы «Новая раніца» на «РТР-Беларусь» стаў народны артыст Расіі Уладзімір Вінакур. Ён адразу ж нагадаў, што ў Беларусі нарадзіўся яго бацька, і таму прыязджаць у гэтую краіну яму асабліва прыемна, піша belarus.kp.ru.

Уладзімір Вінакур. Фота: Барыс Кудраваў

— Калі жывыя былі бацькі, я іх прывозіў. На гастролі ездзіў сюды, спецыяльна даваў канцэрт у Калінкавічах — там нарадзіўся бацька, — прызнаўся Уладзімір Вінакур.

Цікава, што цяпер з'явіўся стэндапер Арцём Вінакур, які запэўнівае, што ён — далёкі сваяк.

— Можа. Таму што ў яго таксама карані беларускія. Усё магчыма. Вінакур — такое прозвішча, не проста выдуманае. Як раней казалі: няма такой прафесіі, якую б яўрэй не зрабіў прозвішчам. Кажуць, што ў майго прапрадзядулі быў маленькі броварны заводзік (вінакурня), гаспадарка такая. Памятаю, калі бацька прыехаў на адпачынак у Кіславодск. Яго павялі ў вінныя скляпы, кажуць: пазнаёмцеся, з Курска прыехаў інжынер, Вінакур. І ён падумаў, што гэта прозвішча, — распавёў гумарыст.

У Беларусі ў Тэатра пародый Уладзіміра Вінакура чатыры канцэрты, прычым адзін з іх у Баранавічах. Збіраецца вярнуцца тэатр у Беларусь яшчэ і восенню.

Уладзімір Вінакур, дарэчы, падтрымлівае расійскі напад на Украіну.

Чытаць таксама:

Хто быў прататыпам цыніка Куторгі з «Пінскай шляхты»? Магчыма, эталонны заходнерус

Спявак Ілля Сільчукоў, звольнены з мінскага Опернага за ўдзел у пратэстах, дэбютуе ў La Scala

«Was suchst du, Wolf?» Раман Евы Вежнавец захоплена прэзентавалі на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

Каментары9

  • Палец ля Скрони
    02.05.2023
    Вова, если беларуские корни не атрофировались, то просто скажи на камеру ПТН ПНХ и Жыве Беларусь.
  • Свіран
    02.05.2023
    стэндаун, ніякі ён не рускамірац.
  • Гутман
    02.05.2023
    Палец ля Скрони, а можа яму адразу квіток да Гулагу набыць ? І толькі дзеля таго, каб цябе задаволіць ? Дык схадзі да рускага ваеннага карабля.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць