У акупаванай Ялце хлопец сказаў у апытанцы, што ён за Украіну. Яго прымусілі выбачацца на камеру
Прапагандыстка нямецкага паходжання Аліна Ліп у Ялце на камеру пыталася ў людзей, ці не баяцца яны контрнаступлення УСУ. Адзін з маладых людзей ёй адказаў, што ён за Украіну.
Неўзабаве ў тэлеграм-каналах з'явілася яшчэ адно відэа. На ім той самы малады чалавек публічна просіць прабачэння ў «грамадзян Расійскай Федэрацыі, Расіі і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі».
«Ялцінскі хлопец усвядоміў віну, ступень і глыбіню! Ягоны прыклад — іншым навука!» — гаворыцца ў подпісе да відэа.
Чытаць таксама:
«Многія немцы пытаюцца ў мяне, калі ж Расія на танках уедзе ў Берлін». У прапаганды — новы персанаж
Каментары