
У выніку абстрэлу пашкоджаны пяціпавярховік. Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны
У Мікалаеве пасля расійскіх абстрэлаў прагучалі выбухі, узніклі пажары, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім у сваім тэлеграм-канале. Пападанні прыйшліся на цывільныя аб'екты, напісаў ён.
У прыватнасці, піша Кім, пажар тушаць на першым паверсе жылога пяціпавярховага дома. У сваю чаргу, гарадскі галава Мікалаева Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што пажар узнік на адным з прадпрыемстваў.
«Побач пацярпелі жылыя дамы. У адным з пяціпавярховікаў выбітыя практычна ўсе вокны, пажары ў трох кватэрах. Што тычыцца пацярпелы, высвятляем. Медыкі працуюць на месцы. Таксама ёсць пашкоджанні ў навучальнай установе», — паведаміў Сянкевіч.
Каментары