Грамадства

У студзені—кастрычніку аб’ём вытворчасці знізіўся ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—кастрычніку 2009 года ў Беларусі ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці знізіўся аб’ём вытворчасці.

Найбольшае зніжэнне аб’ёму вытворчасці адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 27,6%
адносна аналагічнага мінулагодняга перыяду, а таксама ў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай — на 23,1%.

У прамысловасці будматэрыялаў зніжэнне склала 4,2%, у лёгкай прамысловасці — 11,0%, электраэнергетыцы — 12,7%, чорнай металургіі — 5,2%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць у студзені—кастрычніку павялічылася на 30,3%, у паліўнай — на 10,5%, у харчовай — на 2,1%.

Белстат таксама апублікаваў звесткі падгалінаў.

Найбольшы прырост прамысловай вытворчасці за 10 месяцаў адбыўся ў хімічнай прамысловасці (на 39,8%), найбольшае зніжэнне — у аўтамабільным машынабудаванні (на 45,2%).

У цэлым па прамысловасці ў студзені—кастрычніку аб’ём вытворчасці знізіўся на 4,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2008 года і склаў 101 трлн. 171,6 млрд. рублёў. Таксама назіралася зніжэнне аб’ёму прамвытворчасці ў кастрычніку адносна верасня на 1,9%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2009 год, аб’ём прамысловай прадукцыі павінен узрасці на 12%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць