У Мінску работніца салона прыгажосці збегла ад работнікаў падатковай праз акно
Добра, што салон знаходзіцца на першым паверсе.
«Учора падчас праверкі салона прыгажосці адна работніца сферы паслуг так перахвалявалася, што пакінула сваё працоўнае месца праз акно. Балазе, установа размешчаная на першым паверсе», — расказалі Tochka.by у падатковай.
Выявілася, што ў салоне аказвалі медыцынскія паслугі без дазволу на тое Міністэрства аховы здароўя — рабілі лазерную эпіляцыю.
«Паважаныя бізнэсоўцы, мы разумеем, што салон прыгажосці без пакета медыцынскіх паслуг — гэта як рэстаран без віннай карты, але, прымаючы рашэнне аб аказанні медыцынскіх паслуг, не палічыце за працу звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя па адпаведны дазвол», — нагадалі ў падатковай інспекцыі.
Днямі ўпраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску зазірнула і ў іншыя салоны прыгажосці. І знайшлі там адно з самых частых парушэнняў — утойванне наяўнай выручкі. Цяпер трэба будзе выявіць кола ўцягнутых асоб.
Каментары