Рэджэп Таіп Эрдаган прыняў сёння прысягу ў парламенце і ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Cumhurbaşkanlığı Yemin Töreni | TBMMhttps://t.co/bsa92YiFLj
На цырымонію ўступлення Эрдагана на пасаду прэзідэнта запрасілі многіх замежных палітыкаў. Ад Беларусі ў Анкару прыбыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.
Расію на цырымоніі прадстаўляў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
Рэджэп Таіп Эрдаган падчас другога тура выбараў на пасаду прэзідэнта Турцыі набраў 52% галасоў. Яго найбліжэйшы супернік, кандыдат ад апазіцыйнага «Народнага альянсу», Кемаль Кылычдароглу набраў 48% галасоў выбаршчыкаў.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
Должок еще один срок отрабатывать будет.
Продолжаем.