Свет1010

«Каб і Мінск узяў у гэтым удзел». У Дзярждуме заклікалі Беларусь больш актыўна дапамагаць у вайне супраць Украіны

Расія павінна дамагчыся больш актыўнага ўдзелу Беларусі ў спецаперацыі (так расійскае кіраўніцтва і прапаганда называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну). Пра гэта ў размове з ura.ru заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін.

Канстанцін Затулін. Фота: Дзярждума Расіі

«Што было б карысна з улікам геаграфічнай блізкасці — гэта дамагчыся таго, каб і Беларусь узяла ў гэтым удзел. Калі не наўпрост, то гэтак жа, як і на першым этапе спецыяльнай аперацыі, даць сваю тэрыторыю для таго, каб нашы ўзброеныя сілы маглі з гэтай тэрыторыі дзейнічаць, калі такая неабходнасць паўстане. А яна, цалкам магчыма, паўстане», — сказаў Канстанцін Затулін.

Раней Расія і Беларусь падпісалі дакумент аб размяшчэнні нестратэгічнай ядзернай зброі ў Рэспубліцы. Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч патлумачыў, што рашэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі прынялі, каб Захад не «перайшоў апошнюю чырвоную рысу».

Каментары10

  • Беларус
    07.06.2023
    Путиноиды, не лезьте в Беларусь, не провоцируйте окончательно Народ Беларуси и Коллективный Запад, потому что с российскими коммуно-фашистами и их помогатыми от лукашенковской "власти" в Беларуси ПРОИЗОЙДЁТ "ЧТО-ТО" СТРАШНОЕ: терпение ОКОНЧАТЕЛЬНО ЗАВЕРШИЛОСЬ.
    Извините, что на российском языке, - лукашенка и лукашисты не ведаюць Беларускай Мовы.
  • Жвір
    07.06.2023
    А самі Думскія, што, адкасіць рашылі? чужымі рукамі жар грэбсьці хочуць? Чаму яшчэ не пад Бахмутам ? А дзеці-унукі вашыя чаму не бяруць у гэтым удзел ? Зусім праспаць перамогу хочуць ? Бач ты, беларусаў "уладкаваць" рашылі, дзе палепей. Дзякуй, "отцы родные", забудзьцеся на Беларусь", вы яшчэ з Валагодскай губерніі ня ўсіх "уладкавалі", як толькі вы адны гэта можаце. :))
  • Paliašuk
    07.06.2023
    Затулін зразумеў, што аблажаўся з непапулярнай у ваты заявай пра бессэнсоўнасць вайны і вырашыў выправіцца - пнуць таго, хто дакладна не дасі здачы - рэжым лукі. Ай, малайчына!) Хай грызуць адно аднаго, канешне. Але сэнсу вайна за 48 гадзін усё роўна не набыла і не патрэбная грамадзянам Беларусі. Як даказваюць доследы з дронамі, ад мяжы Украіны да Рублёўкі з крамлём усё-такі бліжэй, чым да Мазыра і Пінска - вось хай там і вядуць сваю "спецаперацыю".

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго69

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма12

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго69

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць