У Магілёве на камеру назірання трапіў канфлікт разведзенай пары, у выніку якога абаіх яго ўдзельнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Як паведамляе мясцовая міліцыя, 24-гадовая жыхарка Магілёва хацела выехаць на сваім аўтамабілі з паркоўкі, але яе 32-гадовы былы муж па нейкай прычыне заступіў ёй шлях і адмовіўся сыходзіць. У выніку ён сеў на капот і праехаўся на ім пару метраў, пасля чаго саскочыў і стаў біць нагой па машыне.
Так як гэтымі дзеяннямі ён парушыў правілы дарожнага руху, то пасля прагляду відэа абаіх былых сужэнцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
не заплаціў за праезд