Грамадства11

Конкурс «Віцебск. Ландшафты памяці»

Нататка пра цікавы гістарычны конкурс і анонс выставы-экскурсіі ў яго межах.

У Віцебску праходзіць конкурс гісторыка-культурных інтэрпрэтацый гораду і яго ваколіц.

Арганізатары ў асобах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і культурніцкага партала Vitebsk4.me прапанавалі маладым людзям паразважаць над тым, якіх помнікаў не хапае роднаму гораду, памяць пра якія падзеі варта адлюстраваць на яго вуліцах, якія гістарычна і мастацка важныя мясціны Віцебску і ваколіц дагэтуль ніяк не адзначаныя, якія ландшафты патрабуюць аднаўлення альбо пераасэнсавання. Па ўмовах конкурсу аб’ектамі інтэрпрэтацый, дасланых у тэкставым выглядзе, могуць стацца як рэальныя героі і падзеі, так і выразна міфічныя феномены віцебскай даўніны. Удзельнікі могуць спраецыраваць «памяць пра прошлае» на сённяшні дзень і прэзентаваць свае варыянты інтэрпрэтацыі цяперашняга віцебскага ландшафту. Спосабы аднаўлення памяці таксама не абмяжоўваюцца: музеі, гарадскія святы, галерэі, віртуальныя экскурсіі, ролевыя гульні, мемарыялы — як паасобку, так і комплексна. Адзінае, што трэба абгрунтаваць у абавязковым парадку — чаму менавіта гэтая памяць мусіць быць рэанімінаваная ў свядомасці гараджан.

Для больш дэталёвага знаёмства з умовамі конкурсу, а таксама з матэрыяламі, якія могуць стацца крыніцай натхнення для будучай інтэрпрэтацыі, у сеціве запрацавала адмысловая старонка.

Акрамя таго, у межах конкурсу 27 лістапада ў віцебскім цэнтры рамёстваў «Задзвінне» адкрыецца краязнаўчая выстава, якая распавядзе пра значныя аб’екты ў віцебскіх ваколіцах. Чаму лес каля пасёлка Лужасна называюць «цёплым» і чаму маёнтак «Мілае» — самы рамантычны на Беларусі, чым адметная гісторыя каменнага крыжа ў вёсцы Хабаты і чаму там захавалася адзіная «дакастрычніцкая» царква на Гарадоччыне, чаму жыхары ўзбярэжжа возера Лосвіда памятаюць Напалеона і які лёс перажыла адзіная захаваная ў Віцебскім раёне царква‑»мураўёўка»? Выбітны падзвінскі краязнаўца, цудоўны прамоўца, кандыдат гістарычных навук Мікола Півавар правядзе з дапамогай экспазіцыі віртуальную экскурсію па гэтых і шмат якіх іншых прыцягальных пунктах віцебскага наваколля.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі3

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць