Грамадства

Палітзняволенага Казея часта змяшчаюць у ШІЗА

Мінчук Кірыла Казей да затрымання працаваў у кампаніі, якая прадае камп'ютарную тэхніку. Кірыла жанаты, мае дзяцей 7-мі і 10-ці гадоў.

Паводле следства, Казея затрымалі за спробу правучыць кіроўцу BMW, які збіваў мужчыну на дарозе за бела-чырвона-белы-сцяг. Нібыта палітвязень разам са знаёмымі збіраўся пракалоць шыны аўто мужчыны. У выніку Кірыла абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, як піша «Вясна».

На судзе Казей не прызнаў сваёй віны. Ён распавёў падрабязна пра затрыманне і гвалт, які чынілі амапаўцы, пра пагрозы і здзекі ў РУУС з боку міліцыянтаў. 

Казею прысудзілі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў віцебскай калоніі № 3. Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня цісне адміністрацыя ўстановы: яго часта змяшчаюць у ШІЗА і ўтрымліваюць там па некалькі месяцаў на год.

Падтрымайце Кірылу: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Кірыла Аляксандравіч Казей.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць