Грамадства

КДБ папоўніў спіс «тэрарыстаў». Сярод іх — Залатых, Кавалькова і Дылеўскі

КДБ унёс у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, дзевяцярых чалавек. Абноўлены спіс апублікавалі на сайце Камітэта.

У пералік унесеныя:

  • асуджаны да 4 гадоў калоніі дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых;
  • Таццяна Курыліна, якая вярнулася ў Беларусь па праграме сілавікоў «Дарога дадому» і якую асудзілі да чатырох з паловай года калоніі;
  • сябры Каардынацыйнай рады Марыя Мароз, Сяргей Дылеўскі і Вольга Кавалькова, якіх суд завочна прысудзіў да 12 гадоў калоніі;
  • асуджаны на 3,5 года калоніі спартсмен і блогер Іван Котаў;
  • асуджаны на 5 гадоў калоніі інжынер з Магілёва Уладзіслаў Купрыянаў;
  • асуджаныя па артыкуле аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК) Аляксей Прохараў і Вадзім Саскавец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

«Цяпер мы ямо ўсяго раз на дзень». Жыццё ў пасляваеннай Сірыі пасля падзення рэжыму Асада цяжкае39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць