Грамадства

Ці проста зрабіць іспанскую візу ў Мінску і на колькі яе выдаюць

Колькі каштуе афармленне іспанскага шэнгена і ці доўга яго рабіць, піша Tochka.by.

У беларускай сталіцы 21 чэрвеня аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі. Здавалася, гэта дадатковы шанец аформіць шэнгенскую візу хаця б дзеля адпачынку. Улічваючы, што запісацца самім практычна нерэальна, журналісты звярнуліся ў турфірмы, то-бок, па сутнасці, па дапамогу двух пасярэднікаў. 

Да шасці тыдняў і не больш за месяц

Прадстаўніца адной з турфірмаў распавяла, што ў першы тыдзень працы візавы цэнтр вылучыў каля 100 месцаў, то-бок 20 чалавек на дзень.

І высветлілася, што па часе і цане атрымалася прыкладна тое ж самае, што і падавацца праз Маскву.

Суразмоўніца адзначыла, што максімальны тэрмін, на які ставілі дазвольны штамп, не перавышаў трох месяцаў. І часцей афармляюць аднаразовыя візы пад запытаную паездку. Адмовы, вядома, таксама бываюць.

Яшчэ ў адной турыстычнай кампаніі адказалі, што дакументы на атрыманне іспанскай візы дыпламаты цяпер разглядаюць каля шасці тыдняў. Тэрміны дзеяння выдаюць маленькія, у асноўным на 30 дзён. Тут таксама пацвердзілі, што адмовы здараюцца.

Самі паслугі па запісе і падрыхтоўцы дакументаў каштуюць 550 рублёў.

Такую ж цану і перыяд афармлення ад трох да шасці тыдняў у перапісцы пазначыла трэцяя турфірма. Праўда, у гэтым выпадку паказалі і іншыя выдаткі: консульскі збор 35 еўра, а яшчэ сэрвісны і лагістычны — 45 і 80 рублёў адпаведна. Але пры гэтым назвалі магчымы варыянт запісу на канец ліпеня, што па цяперашніх часах здаецца неверагодным.

Яшчэ ў адной фірме прапанавалі мінімальны цэннік на паслугі — 300 рублёў, але паказалі на неабходнасць аплаціць збор 50 еўра і страхоўку на час знаходжання ў іншай краіне. Праўда, тут запіс быў магчымы толькі на канец жніўня або пачатак верасня. Таксама стала відавочна, што часцей за ўсё іспанскую візу выдаюць на месяц.

Гэтым летам Іспанія ўжо не свеціць

Галоўная выснова адна: калі пачынаць рабіць цяпер, адпачыць летам 2023 года ў Еўропе па іспанскай візе не атрымаецца, паколькі разгляд дакументаў можа займаць 45 дзён.

Пэўную блытаніну і сумневы ствараюць неаднолькавыя цэны і віды паслуг, якія называюць турфірмы.

Самае цікавае, што пашпарты, здадзеныя ў іспанскі візавы цэнтр у Мінску, усё роўна вязуць у маскоўскае дыппрадстаўніцтва. І калі рабіць наўпрост, то вярнуць іх могуць хутчэй. 

Да таго ж дадатковыя нюансы паўсталі пасля змены сайта для рэгістрацыі: запісацца на прыём у сталіцы Расіі можна толькі з мясцовага IP і нумара тэлефона, то-бок так ці інакш прыйдзецца задзейнічаць пасярэднікаў — турфірму або сваякоў і сяброў.

Дзе ў Мінску атрымаць доўгатэрміновую шэнгенскую візу

Некалькі крыніц, звязаных з турыстычнай сферай, пацвердзілі, што самым «адкрытым» застаецца пасольства Італіі. Праўда, месцы, якія прапануюцца ў агульным доступе на сайце, разбіраюць вельмі хутка.

Адна са спецыялістак назвала надзейнейшым варыянтам афармленне італьянскай візы па запрашэнні сваякоў або сяброў, якія легальна пражываюць на Апенінах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць