Грамадства11

Затрымлівалі аднаго з наймацнейшых шахматыстаў Беларусі Дзмітрыя Буланава

Яго вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і рэпостах.

Дзмітрый Буланаў. Фота: brestchess.ucoz.ru

Дзмітрыю Буланаву 32 гады. Ён з Брэста і ўсё жыццё займаўся шахматамі. Мужчына вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на спецыялізацыі «шахматы». У прафесійных турнірах пад эгідай Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) удзельнічаў з 2006 года, калі яму было 15 гадоў. Цяпер займае 28-е месца сярод усіх беларускіх гульцоў і мае званне майстра FIDE.

У 2020-м Дзмітрый з калегамі стварылі групу «Свабодныя шахматысты Беларусі» і пачалі выступаць пад бел-чырвона-белым сцягам. Разам з камандай, у якую ўваходзяць адны з наймацнейшых беларускіх шахматыстаў, двойчы выйгралі шахматную Бундэслігу.

Днямі Дзмітрыя Буланава затрымаў ГУБАЗіК. Яму закідаюць удзел у пратэстах, рэгістрацыю ў плане «Перамога» і перасылку экстрэмісцкіх матэрыялаў (але часта сілавікі прымушаюць людзей агаворваць сябе на камеру). Мужчыну адпусцілі праз тры дні знаходжання ў ІЧУ пад падпіску аб нявыездзе. Кантроль над чатам «Свабодныя шахматысты Беларусі» страчаны.

Каментары1

  • Порошенко
    26.07.2023
    Так четыре года назад были протесты. Торомознутые какие-то или что.

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам28

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць