Грамадства33

Заўважана яшчэ адна лакацыя ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», з сярэдзіны ліпеня выкарыстоўваюць старыя вайсковыя склады на тэрыторыі былога вайсковага гарадка № 28 «Паплавы» пад Асіповічамі. Актыўнасць на тэрыторыі былога ваеннага гарадка каля вёскі Паплавы была заўважаная пасля пачатку прыбыцця буйных арганізаваных калон ПВК «Вагнер» у намётавы лагер у вёсцы Цэль.

Вядома, што на гэтай тэрыторыі прысутнічае 15 будынкаў, з якіх 10 — гэта ваенныя склады плошчай да 1070 кв. м. Таксама там ёсць старое сховішча тэхнікі і некалькі каравульных памяшканняў.

Паводле даных «Беларускага Гаюна», склады пачалі выкарыстоўваць прыкладна 18 ліпеня, што пацвярджаюць і спадарожнікавыя здымкі. Параўноўваючы здымкі ад 17 і 24 ліпеня, бачна, што з розніцай у 7 дзён на тэрыторыі былога ваеннага гарадка з'явілася мінімум 6 зон з бачнымі зменамі. Можна разгледзець, што на 24 ліпеня ўжо былі раз'езджаныя некаторыя пад'езды да ангараў.

24 ліпеня паведамлялася аб калоне ПВК «Вагнер», якая складаецца мінімум з 80 машын, якая рухалася па М5 з боку лагера ў вёску Цэль і збочыла з трасы на вёску Вярэйцы. Тая калона магла ехаць як на Асіповіцкі палігон, так і да вайсковых складоў каля в. Паплавы. У абодвух выпадках паварот з трасы на в. Вярэйцы дазваляе прыбыць па значна менш характэрнай дарозе, інакш трэба было б ехаць праз Асіповічы, дзе вышэйшая шчыльнасць трафіку і больш людзей маглі іх убачыць.

Адлегласць ад лагера ў вёсцы Цэль да ваенных складоў каля в. Паплавы складае 27 км, або 30 хвілін на машыне.

Каментары3

  • mikola
    01.08.2023
    Baczna u IH geta -*nadouga*....Nesta prydumaiuc jasce-*kambinatary*....
  • Про миіколу
    01.08.2023
    Mikola nu згінь ты со своімі дурайкімі коментамі
  • mikola
    01.08.2023
    Пр миіколу, / zgin da usenarodna abranaga pamagatym...

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць