Эканоміка

Беларускіх і расійскіх карыстальнікаў Trello і Jira хутка канчаткова адключаць

Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння Atlassian папярэдзіў пра хуткае адключэнне ад сэрвісаў Trello, Jira і Confluence акаўнтаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта кампанія паведаміла ў рассылцы для карыстальнікаў, піша «Коммерсант».

Адключэнне адбудзецца цягам месяца з часу атрымання карыстальнікам апавяшчэння.

Першыя беларускія бізнэсы сутыкнуліся з адключэннем карпаратыўных акаўнтаў у Atlassian яшчэ 1 снежня 2022 года. Тады і далей доступу паступова пазбаўляліся тыя, у каго заканчваўся аплачаны перыяд працы з сэрвісамі.

Atlassian — аўстралійскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння, які, акрамя Jira (папулярнага ў IT інструмента кіравання працай) і Trello (папулярнай у IT сістэмы кіравання праектамі ў рэжыме анлайн, якая дазваляе арганізаваць працу па японскай метадалогіі канбан-дошак), валодае яшчэ адным прадуктам — Confluence. Гэты сэрвіс дае магчымасць арганізаваць унутраны інтэрнэт-партал і даць доступ да яго ўсім карыстальнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць