Грамадства11

У Берліне зрабілі аперацыю Віталю Тысеву, якому беларусы збіралі грошы

Пра тое, што аперацыя скончылася, паведаміла апякунка Віталя, былая лекарка з Украіны Вілена, піша «Радыё Свабода». Паводле нямецкіх хірургаў з берлінскай клінікі «Шарытэ», аперацыя прайшла паспяхова. Падрабязнасці чакаюцца сёння пазней.

Падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева абвастрылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў Тысева сур’ёзную праблему.

Віталю сабралі грошы на лячэнне — амаль 20 тысяч еўра. Аднак польская клініка ў апошні момант пабаялася рабіць складаную аперацыю і адмовілася. Таксама Тысеў прайшоў абследаванне ў Літве, але і там атрымаў адмову ў аперацыі.

Берлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць аперацыю. Цана яе — 55 100 еўра, і на гэтую суму таксама збіраюць ахвяраванні.

Паводле Вілены, пасля аперацыі плануюць адкрыць новы збор грошай на рэабілітацыю Віталя Тысева.

Шмат гадоў таму ў Віталя Тысева была траўма пазваночніка, але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленне.

У Віталя развіўся анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы пазваночніка і іншыя суставы. Лекары казалі, што калі ў найбліжэйшыя тыдні не зрабіць аперацыі, то мужчыну можа паралізаваць.

Каментары1

  • Freddy
    11.08.2023
    выздоравливай и удачи!

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць