У Рэчыцы ў кватэры знайшлі целы мужчыны і жанчыны без прыкметаў гвалтоўнай смерці
54-гадовы мужчына і 58-гадовая жанчына жылі сумесна, нідзе афіцыйна не працавалі. У сярэдзіне чэрвеня ў кватэры былі знойдзены іх целы.

Унутры памяшкання было адносна прыбрана. Ані спіртнога, ані рэшткаў ежы на стале знойдзена не было, аднак на падлозе стаяла пяцілітровая каністра астуджальнай вадкасці, якая была напалову пустая.
Па выніках даследаванняў у біялагічным матэрыяле і мужчыны і жанчыны знойдзены этыленгліколь у смяротнай канцэнтрацыі, што і стала прычынай смерці абаіх.


Этыленгліколь — шмататамны спірт, адносіцца да сурагатаў алкаголю, без паху, мае саладкаваты смак. Гэта арганічнае злучэнне і яго вытворныя выкарыстоўваюцца ў прамысловасці ў якасці антыфрызаў, тармазных і тэхнічных вадкасцяў.
Каментары