Меркаванні2828

42% апытаных сацыёлагамі беларусаў лічаць, што яны «трыадзіная славянская нацыя»

Але 51,8% апытаных лічаць беларусаў асобным народам.

Кампанія «Будзьма» 2 снежня ў Мінску прэзентавала другую частку даследавання аб нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Яно было праведзена Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) і аксіяметрычнай лабараторыяй «Новак».

Як паведаміў на прэзентацыі кіраўнік BISS Віталь Сіліцкі,

большасць беларусаў асацыююць сябе як «асобны народ». Такую думку выказалі 51,8% апытаных беларусаў. 41,9% рэспандэнтаў лічаць, што беларусы — «трыадзіная славянская нацыя».

Пры гэтым толькі 1,5% апытаных лічаць, што беларусы — гэта на самой справе расейцы, а 1,1% — што беларусы на самой справе палякі.

«Як ні дзіўна, з беларусамі як асобнай нацыяй сябе ідэнтыфікуюць людзі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

З беларусамі як асобным народам сярод людзей з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ідэнтыфікавалі сябе 56,7%. На другім плане, што таксама дзіўна, ідуць навучэнцы ПТВ — 53,7%. Людзі з няпоўнай сярэдняй адукацыяй ідэнтыфікуюць сябе з беларусамі як асобнай нацыяй таксама нядрэнна — 52,1%. А ўжо пасля іх ідуць людзі з вышэйшай адукацыяй — 49,5%», — адзначыў Сіліцкі.

На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што невялікімі крокамі, але ўсё ж адбываецца «палітычная самаідэнтыфікацыя беларусаў». «Палітычная беларусізацыя беларусаў усё ж адбываецца. Чакалася, што ўсходнія рэгіёны, напрыклад Гомельская вобласць, будуць адчуваць сябе «трыадзінай славянскай нацыяй». Так і здарылася. У Гомельскай вобласці «трыадзінай нацыяй» сябе адчуваюць 48,8% апытаных. Але ніхто не чакаў, што ў Магілёўскай вобласці адчуванне сябе беларусамі як асобнай нацыяй дасягне 60,2%. Гэта параўнальна з Гродзеншчынай, у якой самаідэнтыфікацыя беларусаў як асобнай нацыі дасягнула 62,9%», — адзначыў Сіліцкі.

Паводле яго слоў, у выніку даследавання была апытана больш як тысяча чалавек. Апытанне праводзіла аксіяметрычная лабараторыя «Новак».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б3

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б3

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць