Мінскі праграміст разам з сябрам браў аўтамабілі напракат і прадаваў іх
20‑гадовы праграміст з Мінска разам са сваім 22‑гадовым сябруком браў аўтамабілі напракат і прадаваў іх.
Пра гэта паведаміў прэс‑афіцэр Кастрычніцкага РУУС Мінска Сяргей Чабатароў.
Маладыя людзі ўсё прадумалі загадзя. У лістападзе яны ўзялі напракат «Аўдзі» на суткі. У гэты ж дзень паехалі да перакупшчыкаў.
Прыдумалі легенду: машына належыць праграмісту, але аформлена на яго бацьку, які пакуль знаходзіцца ў Германіі, а прыедзе толькі праз месяц.
Яны абяцалі аформіць усё на перакупшчыкаў менавіта пасля яго вяртання.
Хлопцы патлумачылі, што ім вельмі патрэбныя грошы і папрасілі за транспартны сродак ўсяго $2,5 тыс. Атрымаўшы гэтую суму, таварышы аплацілі арэнду «Аўдзі» на месяц наперад, а астатнія грошы пачалі прасаджваць у барах і клубах. Пры гэтым кожны з іх узяў напракат яшчэ па машыне.
У пачатку снежня яны вырашылі паўтарыць афёру.
Маладыя людзі зноў узялі напракат «Аўдзі», але ўжо ў іншым месцы, аплаціўшы арэнду на тыдзень наперад. На працягу гэтага часу яны знайшлі пакупніка. За машыну, якая каштуе $30 тыс., папрасілі ўсяго $11,5 тыс. Як і ў першы раз, скарысталіся старой легендай пра бацьку.
Аднак ужо пасля ўгоды пакупнік знайшоў у бардачку дамову аб пракаце аўтамабіля.
Ён зразумеў, што яго падманулі, патэлефанаваў прадаўцам і папрасіў пад’ехаць да яго. Каб не спужаць іх, мужчына паведаміў пра нейкую тэхнічную праблему. Пры сустрэчы адразу ж запатрабаваў свае грошы назад. Спалохаўшыся, аферысты ўсё вярнулі.
Але пакупнік патэлефанаваў таксама прадпрымальніку, у якога маладыя людзі бралі машыну. Т
ой ўжо не стаў разбірацца і адразу выклікаў міліцыю.
На допыце затрыманыя тлумачылі, што нібыта хацелі ўкласці атрыманыя грошы ў бізнэс, а пасля атрымання прыбытку аплаціць усе пазыкі.
У дачыненні да хлопцаў заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.209 КК Беларусі, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення свободы
Каментары