Свет

МЗС Арменіі заклікаў разгарнуць у Карабаху міратворчыя сілы ААН

Арменія звярнулася ў Савет бяспекі ААН з заклікам аб абароне насельніцтва ў непрызнаным Нагорным Карабаху. Пра гэта падчас пазачарговага пасяджэння Рады бяспекі ААН па сітуацыі ў Нагорным Карабаху заявіў міністр замежных спраў Арарат Мірзаян, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкаю на News.am.

Жыхары збіраюцца каля будынка мясцовага самакіравання пасля паведамленняў аб стральбе ў Сцепанакерце, Нагорны Карабах, у чацвер, 21 верасня 2023 года. Фота: Siranush Sargsyan/AP

Міністр лічыць неабходным асудзіць аднаўленне баявых дзеянняў, патрабаваць поўнага выканання абавязацельстваў з улікам нормаў міжнароднага права, неадкладна разгарнуць міжведамасную місію ААН у Нагорным Карабаху для маніторынгу і ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека і гуманітарнай сітуацыі.

Акрамя таго, Мірзаян заклікаў забяспечыць вяртанне перамешчаных асоб у свае дамы ў Карабаху і суседніх раёнах пад кантролем адпаведных агенцтваў ААН, запатрабаваць неадкладна аднавіць свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і транспартных сродкаў па Лачынскім калідоры, а таксама забяспечыць эфектыўны механізм дыялогу паміж прадстаўнікамі непрызнанага Нагорнага Карабаха і афіцыйным Баку.

Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што трэба патрабаваць, каб азербайджанскія вайсковыя і праваахоўныя органы пакінулі населеныя пункты, каб выключыць правакацыі і напружанасць да завяршэння перагавораў.

Напярэдадні прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у звароце да нацыі сказаў аб «няўдачах» міратворцаў Расіі ў непрызнаным Нагорным Карабаху, якія прывялі да эскалацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

Начная атака на Сочы: атакаваны комплекс СПА, гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць