Улада1212

Лукашэнка: Па тэлевізары глядзець няма чаго

На нарадзе ён «жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, як друкаваныя, так і электронныя».

14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка «жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, як друкаваныя, так і электронныя», паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

«Сродкі масавай інфармацыі ніяк сёння не працуюць. Тэлевізар: як у вас, так і, на шчасце для нас, за мяжой глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусі ўжо ніхто не слухае. А па тэлевізары глядзяць кліпы, і тое не ўсе. Забаўлялаўка, усё гэта нецікава», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, у яго склалася ўражанне, што «там ужо і кіраўнікі забылі, што яны з'яўляюцца суб'ектамі ідэалагічнай работы». У гэтай сувязі Лукашэнка звярнуў увагу кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Макея на недастатковасць ідэалагічнай работы, што праводзіцца ў краіне.

Ён лічыць таксама неабходным звярнуць пільную ўвагу на работу СМІ ў рэгіёнах. Рэгіянальныя масмедыя «не павінны займацца ўсхваленнем мясцовай улады, і калі ёсць факты для крытыкі, то не замоўчваць іх, як бы гэта ні гучала непрыемна для мясцовай улады».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні37

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць