Вайна1111

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны

261 тысяча — гэта «звычайныя» загінулыя; іх колькасць разлічана тым жа спосабам, што і ў папярэдніх ацэнках.

AP Photo Alexei Alexandrov

Агульная колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў з пачатку вялікай вайны і да канца 2025 года складае 352 тысячы чалавек. У гэтую ацэнку — упершыню за ўсе ранейшыя хвалі сумеснага даследавання «Медузы» і «Медыязоны» уключаныя тыя, хто быў прызнаны загінулым або зніклым без вестак праз суд, гэта значыць пры адсутнасці цела.

Як і раней, не ацэньваюцца страты на расійскім баку сярод грамадзян іншых дзяржаў. Ацэнка з’яўляецца статыстычнай, гэта значыць мае прагнастычны інтэрвал. Пры ўказанні канкрэтнай лічбы маюцца на ўвазе цэнтральныя, найбольш верагодныя значэнні.

Яшчэ прыкладна 90 тысяч — гэта тыя, хто быў прызнаны загінулым або зніклым без вестак праз суд.

І ў адным, і ў другім выпадку гаворка ідзе пра людзей, якія памерлі падчас баявых дзеянняў (а не трапілі ў палон або ўцяклі з поля бою). Розніца паміж імі толькі ў механізме, паводле якога смерць была афіцыйна зарэгістраваная.

Пра «звычайных» і «судовых» загінулых можна казаць з рознай ступенню дакладнасці. Пра першую катэгорыю вядома больш; яна лепш паддаецца аналізу. Сацыяльны склад другой групы вядомы горш. І галоўнае — пакуль няма звестак пра колькасць зніклых без вестак за апошнія паўгода ацэньванага перыяду (ліпень—снежань 2025 года).

Для ацэнкі колькасці зніклых без вестак, прызнаных загінулымі праз суд, выкарыстоўваліся два розныя метады: адзін грунтаваўся на аналізе спадчынных спраў, другі — на аналізе пазоваў аб прызнанні чалавека загінулым або зніклым без вестак.

Абодва падыходы далі падобныя вынікі: найбольш верагодная колькасць такіх страт да сярэдзіны 2025 года — каля 90 тысяч чалавек. Паводле самай кансерватыўнай ацэнкі, іх не можа быць менш за 52 тысячы, але гэта відавочна няпоўная статыстыка.

Аўтары даследавання не спрабавалі прадказаць колькасць зніклых без вестак за другую палову 2025 года — пра гэтых людзей пакуль нічога не вядома.

Паколькі суадносіны паміж загінулымі і зніклымі без вестак на працягу вайны неаднаразова змяняліся, аўтары не лічаць магчымым прагназаваць гэта на падставе гістарычных дадзеных.

Для аналізу дынамікі таго, што адбываецца на полі бою, варта разглядаць менавіта колькасць загінулых, а не сумарную ацэнку: яе метад стабільны ў часе і дазваляе параўноўваць розныя перыяды вайны.

Сярод загінулых на вайне могуць быць і тыя, хто дагэтуль афіцыйна лічыцца жывым; па прызнанне іх памерлымі маглі яшчэ не звяртацца ні сваякі, ні вайсковыя часткі.

Паколькі ў разліках выкарыстоўваюцца толькі дакументы, аўтары не будуюць гіпотэз пра колькасць такой катэгорыі людзей. Улічваючы матывацыю як сваякоў, так і вайсковых частак, даследчыкі не лічаць, што колькасць такіх людзей, калі яны не загінулі ў апошнія адзін-два гады, з’яўляецца значнай.

Каментары11

  • Спадар
    09.05.2026
    Перамогі украінскім ваярам!!!
  • Ё
    09.05.2026
    Ізноў НН перапошчвае заніжаныя лічбы з расійскіх рэсурсаў. Памнажвйце лічбу на два.
  • Вайна расейскіх нуварышаў за кошт сацыяльных нізоў
    09.05.2026
    Ё, Брытанцы нядаўна прыкладна такiя ж лiчбы давалі. Гэта вельмі шмат. Гэта вайна амаль дакладна самая крывавая з II Сусуетнай. Яшчэ год таму можна была казаць што па стратах супернічае з Iрана-Iракскай вайной 80-х і Карэйскай вайной 50-х. Зараз па падліках страты ў расейскага боку большыя чым максімальныя лічбы з кожнага боку тых войн паасобку

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць