Грамадства11

З беларускіх гандлёва-забаўляльных цэнтраў могуць знікнуць кінатэатры

Для ўласнікаў беларускіх гандлёва-забаўляльных цэнтраў (ГЗЦ) кінатэатры становяцца ўсё менш цікавыя як арандатары. Гэта вынікае са звестак агляду рынку рэтэйла і гандлёвай нерухомай маёмасці, складзенага кансалтынгавай кампаніяй NAI Belarus, піша Realt.by.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр Galileo ў Мінску. Фота: Tochka.by

У праекцыі на беларускі рынак ГЗЦ у NAI Belarus апісваюць устойлівую тэндэнцыю на рынку гандлёвай нерухомай маёмасці Расіі. Там эксперты рынку адзначаюць, што за апошнія тры гады з канцэпцый новых ГЗЦ цалкам знікаюць варыянты размяшчэння кінатэатраў.

— Пачалося ўсё з пандэміі, затым працягнулася адыходам з рынку РФ сусветных кампаній-пракатчыкаў, а завяршылася тым, што Раскамнагляд пачаў масава забараняць і «паралельныя» стужкі, і нават многія ўласныя, расійскія, бачачы ва ўсім падазроную прапаганду нетрадыцыйных адносін. У многіх ГЗЦ ужо адзначаюцца факты ліквідацыі мультыплексу і размяшчэння на іх пляцоўках іншых забаўляльных і спартыўна-забаўляльных функцый. І нават каворкінгаў, — сказана ў справаздачы.

На нашым рынку ў плане кінапракату сітуацыя некалькі больш лаяльная, аднак практыка паказвае, што для ўласнікаў ГЗЦ кінатэатры становяцца ўсё роўна нецікавыя як арандатары, адзначаюць у NAI Belarus.

— Яны і раней былі далёка не на першым месцы па выручцы, але хаця б выконвалі ролю магніта па прыцягненні значных патокаў наведвальнікаў. Цяпер жа кінатэатры пачынаюць паступова губляць гэтую функцыю, — пішуць эксперты.

Што ж тычыцца беларускага рынку гандлёвай нерухомай маёмасці ўвогуле, то трэці квартал 2023 года аказаўся для яго цалкам паспяховым.

Каментары1

  • Правильно! Только распределение билетов по очереди и только на отечественные фильмы!
    19.10.2023
    Долой гипермаркеты! Да здравствуют автолавки! Все кинотеатры должны быть строго государственными с обязательным распределением билетов по детским садам и школам. Отказ от покупки билета - увольнение с работы и 15 суток для начала. Отказ во второй раз - уголовное дело.

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць