«Мы ўпэўненыя: вам таксама ёсць, што расказаць», — кажуць ягоныя паплечнікі.

«9 лістапада Віктару Бабарыку споўніцца 60 гадоў. Для фільма мы збіраем гісторыі, уражанні і эмоцыі ад беларусаў і беларусак. Хтосьці сябруе з Віктарам, хтосьці працаваў, а хтосьці ўпершыню пра яго пачуў тры гады таму. Мы ўпэўненыя: вам таксама ёсць што расказаць», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі. Там жа прапануецца пісаць у бот тэлеграм-канала, калі ёсць ахвота паўдзельнічаць у стварэнні фільма.
Экс-старшыня Белгазпрамбанка і мецэнат Віктар Бабарыка 12 мая 2020 года заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго каманда хутка сабрала 440 тысяч подпісаў. 18 чэрвеня 2020 года Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб, былі затрыманыя, калі везлі подпісы ў ЦВК.
Праз год, 6 ліпеня 2021 года, Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі па справе Белгазпрамбанка. Пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Наваполацку.
Аднак з 25 красавіка 2023 года пра яго няма ніякіх звестак. Мяркуючы з наяўнай інфармацыі, у ноч на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка. 12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску.
17 ліпеня сваякі палітыка трапілі на прыём у наваполацкую калонію. Там ім паведамілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў іх. Яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), куды адпраўляюць за парушэнні на пэўны тэрмін. Сказалі, што яго здароўю нічога не пагражае, але яго самога не паказалі.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары