Свет11

«Каб расейцы іх не баяліся». Адміністрацыя Пуціна папрасіла прапагандыстаў не расказваць пра злачынствы тых, хто вярнуўся з вайны

Дзяржаўныя і праўладныя расейскія СМІ атрымалі новыя ўказанні ад адміністрацыі прэзідэнта РФ. Гэтым разам прапагандыстаў просяць не публікаваць навіны аб злачынствах, якія здзяйсняюць расейцы, што вярнуліся з вайны з Украінай (у тым ліку найміты і былыя зняволеныя, якія атрымалі памілаванне). Пра гэта «Медузе» распавялі два супрацоўнікі выданняў, блізкія да ўладаў.

Жанчыны праходзяць міма прапагандысцкага плаката, які рэкламуе службу па кантракце ў расійскай арміі. Фота: Getty Images

Суразмоўцы ўдакладнілі, што раней такіх рэкамендацый не было — і некаторыя праўладныя СМІ з задавальненнем публікавалі падобныя навіны. «Крымінал заўсёды дае добры трафік, а згадка пра СВА ў загалоўку падагравае аўдыторыю, робіць навіну больш клікабельнай», — патлумачыла адна з крыніц.

Напрыклад, у сярэдзіне кастрычніка «Лента.ру» паведамляла аб тым, што «былы вагнеравец вярнуўся з СВА і зарэзаў бабулю-інваліда з-за грошай».

Падобныя публікацыі таксама рэгулярна зʼяўляліся ў праўладных тэлеграм-каналах і рэгіянальных СМІ, падкантрольных мясцовым адміністрацыям.

Суразмоўца «Медузы», блізкі да АП, растлумачыў, што абмежаванні на такія навіны «наспелі, каб расейцы не лічылі байцоў патэнцыйнымі злачынцамі, не баяліся іх вяртання».

Ён таксама адзначыў, што па-сапраўднаму «патрыятычныя журналісты» і да рэкамендацый Крамля разумелі недарэчнасць такіх публікацый. Так, на сайтах папулярных таблоідаў «Камсамольская праўда» і «Маскоўскі камсамолец» няма навін аб злачынствах, учыненых удзельнікамі вайны. Затое можна знайсці нямала станоўчых тэкстаў аб іх. Напрыклад, «КП» распавядала, як «баец СВА» нечакана прыйшоў у школу да сваёй дачкі і падарыў ёй кветкі, а іншы вайсковец вярнуўся з Украіны «з букетамі для жонкі і маці».

Крыніца «Медузы», блізкая да адміністрацыі прэзідэнта, падкрэсліла: «Ёсць жаданне паказаць, што з фронту вяртаюцца рэальна ветлівыя, чулыя і клапатлівыя людзі».

Каментары1

  • Чаркашкварка
    24.10.2023
    А чаго iм iх баяцца? Расейцы такiя самi.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць