Здароўе

Мадыфікаваны вірус герпесу дапамагае змагацца з ракам мозга

Аказалася, што эксперыментальная генная тэрапія прадоўжыла выжывальнасць некаторых людзей з гліябластомай — звычайна невылечнай формай раку.

Фота: vecteezy

Згодна з новым даследаваннем, эксперыментальная генная тэрапія, якая выкарыстоўвае мадыфікаваны вірус герпесу, перспектыўная для лячэння раку мозга. Пры даследаванні першай фазы тэрапіі былі выяўленыя доказы таго, што вірус можа бяспечна выклікаць імунны адказ, які атакуе рак. Тэрапія таксама павялічыла працягласць выжывання ў тых, хто ўжо меў антыцелы да віруса.

Рак галаўнога мозга — адзін з самых складаных для паспяховага лячэння, асабліва калі размова ідзе пра гліябластому — найбольш часта дыягнаставаную форму раку мозга. Гліябластома неверагодна агрэсіўная і можа хутка распаўсюджвацца на іншыя ўчасткі мозга, што робіць поўнае хірургічнае выдаленне пухліны практычна немагчымым. Прамянёвая і хіміятэрапія звычайна не прыводзяць да поўнага знішчэння раку, і сёння гэтая форма лічыцца невылечнай. Сярэдняя працягласць выжывання вагаецца ў межах васьмі месяцаў.

Але даследчыкі з Brigham and Women's Hospital мяркуюць, што яны, магчыма, знайшлі новы спосаб барацьбы з падобнымі відамі раку, выкарыстоўваючы нашага ўсюдыіснага заклятага ворага — генетычна мадыфікаваны вірус простага герпесу (herpes simplex I virus).

Гліябластома здольная пазбягаць нашых уласных імунных клетак, якія актыўна змагаюцца з пухлінай, растлумачыў у каментары для Gizmodo адзін з аўтараў даследавання. У лабараторыі на аснове віруса герпесу навукоўцы распрацавалі селектыўны біялагічны прэпарат для ўвядзення ў пухліну з мэтай даведацца, ці магчыма змяніць форму гліябластомы, каб тая страціла здольнасць пазбягаць імунных клетак пацыента.

Існуюць і іншыя метады лячэння раку, заснаваныя на вірусе герпесу, якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі або ўжо ўхваленыя для лячэння пэўных відаў раку, напрыклад, такіх, як меланома. Новы метад, які атрымаў назву CAN-3110, крыху адрозніваецца ад іншых тэрапеўтычных версій, бо ўсё яшчэ змяшчае ген, які дапамагае дзікаму вірусу герпесу выклікаць захворванне ў людзей пад назвай ICP34.5. Даследчыкі лічаць, што ICP34.5 з’яўляецца неабходным для правакацыі дастаткова моцнага імуннага адказу на ракавыя клеткі, але яны паспрабавалі генетычна запраграмаваць CAN-3110 не атакаваць здаровыя клеткі.

У іх апошнім даследаванні, апублікаваным у сераду ў Nature, тэрапія, здаецца, мае шматспадзеўны пачатак. Каманда навукоўцаў дала 41 пацыенту з пухлінамі галаўнога і спіннога мозга, у тым ліку 32 чалавекам з рэцыдывам гліябластомы, адну дозу CAN-3110. Першая фаза выпрабаванняў у асноўным прызначаная для пацвярджэння кароткатэрміновай бяспекі эксперыментальнага лячэння, і, здаецца, лячэнне ў цэлым добра пераносілася (у двух пацыентаў здарыўся прыступ, які, магчыма, звязаны з новым прэпаратам).

Каля дзвюх трацін пацыентаў ужо мелі антыцелы да віруса герпесу — і ў гэтых пацыентаў даследчыкі таксама знайшлі доказы таго, што лячэнне ўзмацніла рэакцыю імуннай сістэмы на рак. Важна адзначыць, што сярэдняя выжывальнасць гэтых пацыентаў складала каля 14 месяцаў у параўнанні з прыблізна васьмю месяцамі для тых, хто раней не падвяргаўся ўздзеянню герпесу.

Вядома, спатрэбіцца значна больш даследаванняў, каб пацвердзіць, ці можа CAN-3110 быць жыццяздольным метадам лячэння раку галаўнога мозга, у тым ліку ў людзей, у мінулым не заражаных герпесам (дарэчы, большасць людзей ва ўсім свеце маюць антыцелы да яго). CAN-3110 атрымаў ліцэнзію на далейшае развіццё, і, дзякуючы гранту ад даследчага фонду Break Through Cancer, каманда навукоўцаў ужо працуе над сваім наступным даследаваннем, якое мае вызначыць аптымальную дазоўку тэрапіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць