Свет2828

«Адчуваю сябе мудаком». Расійскі блогер Адагамаў выбачыўся за шавіністычнае выказванне пра беларускую мову

Учора папулярны расійскі блогер Рустэм Адагамаў нечакана выказаўся наконт беларускай мовы. «Зачем коверкать русский?» — напісаў ён. Рэакцыя абураных беларусаў была шквальнай. Сёння Адагамаў апублікаваў пост з выбачэннямі.

Рустэм Адагамаў. Фота: adagamov / Facebook

«Учора чамусьці змарозіў глупства пра беларускую мову, пакрыўдзіў многіх людзей. Разумею, што нічога ўжо не выправіць, але хачу папрасіць прабачэння перад тымі, каго закрануў сваёю дурною заўвагай. Адчуваю сябе агідным мудаком. Прабачце, не трымайце зла. У мяне цяжкі час у жыцці, і я часам не спраўляюся», — напісаў Адагамаў.

Частка чытачоў блогера прыняла прабачэнні, частка адказала абразамі.

«На самай справе, дзякуй, што вы нам яшчэ раз нагадалі пра «добрых рускіх». А то глядзіш, здаецца, прыстойны чалавек, а потым адкрывае рот — і з яго жахлівае шавіністычнае лайно льецца. І адразу ілюзія знікае!» — напісаў доктар Андрусь Белавешкін на расійскай мове.

Блогер Рустэм Адагамаў — адзін з самых вядомых энтузіястаў рунэту на пачатку 2000-х. У ЖЖ ён вядомы пад нікам drugoi. Уплыў яго ў той час быў параўнальны з уплывам тыражных СМІ. Цяпер Адагамаў жыве ў Празе. Падтрымаў беларускія пратэсты, на аватарцы ў фэйсбуку ў яго быў бчб-сцяг.

Каментары28

  • Mafkees
    01.11.2023
    Учора чамусьці змарозіў глупства пра беларускую мову

    Мы всегда знали,что поскреби росийского либерала и доскребешся до черносотенца. Вот почему вся эта росийская либеральная тусовка идет Н...й. Беларусам нужно по дальше держаться от этих убогих росияк,они не излечимы.
  • гоблен
    01.11.2023
    Mafkees , 🙄

    Вот и вся цель вчерашней статьи и притягивания за уши "либерала"drugoi. Не шибко разумные сделали предсказуемый вывод про "потереть", сладострастно поковыряли свои комплексы и хрюкнули от счастья. А вы проманипуляции РТ. стонете) "Либерал" другой, уржацо) нет, неманипуляциямля неокрепшимимозгами))
  • John
    01.11.2023
    Mafkees ,Маеце рацыю, спадар Mafkees!

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць