Эканоміка1010

Як можна перавесці грошы з Беларусі ў Польшчу і наадварот

Перавесці грошы ў Польшчу родным ці разлічыцца за нейкі тавар з юрыдычнай або фізічнай асобай — якія для гэтага засталіся магчымасці.

Беларусбанк

Найбуйнейшы банк Беларусі робіць пераводы ў Польшчу ў еўра і далярах ЗША.

Камісія за перавод па нумары рахунку складае 2% ад сумы, але не меней за 100 беларускіх рублёў. SWIFT-плацеж ажыццяўляецца па пашпарце ў аддзяленні банка.

Дадаткова трэба будзе заплаціць 8 рублёў за плацежнае даручэнне. Сам Беларусбанк не мае абмежаванняў на адпраўку грошай, але дакладна даведацца, ці дойдуць яны, можна будзе толькі пасля таго, як у Беларусбанку правераць гэта па рэквізітах банка атрымальніка.

Пры пераводзе з карткі на картку спаганяюць камісію ў памеры 2,5% ад сумы пераводу.

Пры прыёме грошай з Польшчы ў Беларусь камісія складае 1% ад сумы пры пераводзе на рахунак і 1,5% пры пераводзе на картку.

Альфа-Банк

Пераводы ў Польшчу ажыццяўляе таксама Альфа-Банк. Адзіная дасяжная валюта для пераводу — еўра. SWIFT-пераводы ад гэтага беларускага банка прымаюць толькі два польскія: найбуйнейшы банк краіны PKO Bank Polski і mBank.

Сума камісіі за перавод у першую чаргу залежыць ад таго, хто з'яўляецца атрымальнікам — фізічная або юрыдычная асоба.

Каб адправіць грошы польскай фірме з Альфа-Банка, давядзецца заплаціць камісію ў памеры 2% ад сумы, але не меней за 200 рублёў. Зрабіць такі перавод можна толькі ў банкаўскім аддзяленні.

Перавод з карткі беларускай фізічнай асобы на картку польскай фізасобы можна рабіць без візіту ў банк, праз дадатак InSync. Натуральна, што для гэтага трэба мець рахунак у Альфа-Банку.

У такім выпадку камісія за аперацыю будзе складаць 150 рублёў у незалежнасці ад сумы пераводу.

Беларускі народны банк

Гэты банк гатовы адпраўляць SWIFT-пераводы ў еўра з камісіяй 1,9% ад сумы, але не меней за 100 еўра за плацеж. Таксама магчымы перавод у далярах ЗША, але толькі ў Nest Bank, у іншыя польскія банкі Беларускі народны банк можа адправіць перавод толькі ў еўра.

Прыёрбанк

Пераводы ў Польшчу таксама ажыццяўляе Прыёрбанк. Адзіная магчымая валюта пераводу — польскі злоты. Пераводзіць грошы можна як па нумары карткі, так і па нумары рахунку.

Камісія за перавод па нумары карткі складае 1,2% ад сумы. Максімальная сума аднаго перавода разам з камісіяй банка складае 2962 рублі. Усяго за месяц з беларускай карты на польскую такім чынам можна адправіць не больш за 19 749 рублёў разам з камісіяй за перавод.

Калі гаворка ідзе пра SWIFT-перавод па нумары банкаўскага рахунку, то камісія будзе складаць 0,5% ад сумы пераводу, але не менш за 50 рублёў. Максімальная сума камісіі — 2500 рублёў. Умовы аднолькавыя пры пераводзе як юрыдычнай, так і фізічнай асобе.

Прыёрбанк гатовы адправіць вашы грошы ў любы польскі банк, але перад правядзеннем фінансавай аперацыі раіць самастойна ўдакладняць, ці банк-атрымальнік прыме грошы.

Камісія за прыём грошай з Польшчы ў Беларусь праз Прыёрбанк складае 3% ад сумы пераводу, але не меней за 15 рублёў.

Тэхнабанк

У гэтым банку могуць зрабіць перавод у Польшчу толькі ў еўра. Адпраўляюць ва ўсе польскія банкі, апроч ING Bank. Незалежна ад таго, хто будзе атрымальнікам, фізічная або юрыдычная асоба, камісія за SWIFT-перавод складае 55 еўра плюс 1,5 працэнта ад сумы. 

BSB-Банк

SWIFT-пераводы ў далярах і еўра робіць і БСБ-Банк. У залежнасці ад тарыфу, камісія за перавод у далярах ЗША складае 1,7%, але не меней за 100 еўра і не болей за 300.

З еўра камісія аналагічная, як і з далярамі, але ў адрозненне ад амерыканскай валюты еўра трэба абавязкова набываць у самога БСБ-Банка. Таму, калі ў банк вы прыходзіце з еўра ці далярамі, вам усё адно давядзецца згубіць пэўны працэнт на курсе.

Пры пераводзе па нумары карткі банк адпраўляе ў іншыя краіны беларускія рублі, таму пралічыць страты на такі перавод немагчыма, бо невядома, па якім курсе будзе лічыць банк-карэспандэнт.

Важныя нюансы 

Перад тым, як ісці ў банк для адпраўкі SWIFT-пераводу або пераводу па нумары карткі праз дадатак, варта загадзя ўдакладніць, у якой менавіта валюце канкрэтны банк можа зрабіць перавод. Таксама варта ўдакладняць, ці працуе банк-адпраўнік з банкам, у які вы адпраўляеце грошы. 

На практыцы выглядае, што шансы паспяхова адправіць грошы ў Польшчу даволі вялікія. Напрыклад, адзін з чытачоў нядаўна разлічваўся за набыты ў Польшчы аўтамабіль SWIFT-пераводам у еўра з беларускага Альфа-Банка ў PKO Bank Polski. Грошы на рахунку польскай фірмы з'явіліся ў дзень адпраўкі з Беларусі.
Іншы чытач разлічваўся такім жа чынам за аўтамабільныя запчасткі. Прадавец атрымаў грошы на наступны дзень пасля пераліку з Беларусі.

Адна з суразмоўніц напачатку восені пераводзіла грошы за моўныя курсы з карткі на картку. Грошы прыйшлі на наступны дзень. Ва ўсіх выпадках у атрымальнікаў былі рахункі ў PKO Bank Polski.

Калі казаць пра пераводы ў іншыя краіны з Беларусі, то бываюць складанасці. Адзін з чытачоў няўдала разлічыўся за аўтамабіль, які хацеў набыць у Германіі. Мужчына адправіў грошы, але атрымальнік замест грошай з Беларусі атрымаў ад свайго банка паведамленне, што грошы прыходзілі, але банк іх не прымае. У выніку чытач страціў грошы, выдаткаваныя на камісію банку, і шмат нерваў, пакуль без малога два месяцы чакаў, калі грошы вернуцца на ягоны рахунак.

Чытайце таксама:

Польшча спыніла выдачу гуманітарных віз, адносна якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве

Чаму ў Беларусі адбываецца бум на рынку нерухомай маёмасці? Тлумачыць эканаміст

Літва ўзмоцніць кантроль за экспартам у Беларусь, каб супрацьстаяць абыходу санкцый

Каментары10

  • Восіп
    06.11.2023
    "...у Польшчу і наадварот"
    А дзе апісанне "наадварот"? Вы забыліся дапісаць артыкул?
  • Poland
    06.11.2023
    З Польшчы ніяк, Беларусь пад санкцыямі - хочаш грошы, выязжай у ЕС.
  • Morbius
    06.11.2023
    PayPal же работает пока ещё с приор

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў3

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы50

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў3

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →