Паліцыя: У мужчыны, які ў аэрапорце Гамбурга ўзяў у закладніцы чатырохгадовую дачку, можа быць бомба
Мужчына патрабуе вылету ў Турцыю. Перамовы з ім працягваюцца.

У мужчыны, які ўзяў у закладніцы дачку ў аэрапорце Гамбурга можа быць баявая зброя і выбуховыя прылады, паведаміла мясцовая паліцыя ў сацсетцы Х (раней Twitter).
«Цяпер мы можам выказаць здагадку, што ў мужчыны ёсць баявая агнястрэльная зброя і, магчыма, выбуховыя прылады невядомага тыпу», — гаворыцца ў публікацыі.
У закладніцах у мужчыны знаходзіцца яго чатырохгадовая дачка, раней яе мама заявіла пра знікненне. У паліцыі назвалі абарону дзяўчынкі галоўным прыярытэтам, піша РБК.
Перамовы з мужчынам, якія пачаліся ўначы, працягваюцца, адзначылі ў паліцыі.
***
Мужчына ў ноч на 5 лістапада заехаў на ўзлётную паласу. Ён двойчы стрэліў у паветра, а таксама кінуў з машыны два «кактэйлі Молатава». Сітуацыю кваліфікавалі як захоп закладнікаў.
Bild піша, што мужчына прыпаркаваўся ля самалёта Turkish Airlines і патрабуе вылецець з дзіцем у Турцыю, перамовы з групай ён таксама вядзе на турэцкай. Раней СМІ паведамлялі, што прычынай інцыдэнту магла стаць спрэчка бацькоў дзяўчынкі аб апецы.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары