Усяго патроху11

«Я пакусаў яго сам». Аўстралійскі фермер, на якога напаў кракадзіл, зламаў сістэму

Фермер з Аўстраліі Колін Дэвера быў зацягнуты кракадзілам пад ваду, але здолеў выбрацца і выжыць, пакусаўшы жывёлу ў адказ. Падрабязнасці дзіўнага здарэння прыводзіць Бі-бі-сі.

Кракадзіл. Фота: pixabay

Паводле слоў Коліна Дэвера, якія прыводзіць Бі-бі-сі, інцыдэнт з кракадзілам здарыўся месяц таму каля возера Фініс, што на поўначы Аўстраліі, куды фермер прыехаў рамантаваць агароджу.

Ідучы каля возера, Колін заглядзеўся на рыб, якія плылі воддаль, і яго за нагу цапнуў трохметровы кракадзіл. 

Фермер стаў біць кракадзіла другой нагой, але марна: жывёла пацягнула мужчыну пад ваду.

«Я тоўк кракадзіла, але той пацягнуў мяне ў ваду. Я быў у жаху і неяк укусіў яго за вока. І рэптылія мяне выпусціла!» — расказаў Колін Дэвера.

Мужчына здолеў дабрацца да машыны і перавязаць сабе нагу. 

Потым брат Коліна адвёз яго ў шпіталь, які знаходзіцца за 130 кіламетраў ад месца здарэння. Фермер правёў месяц на бальнічным ложку.

«Калі б кракадзіл схапіў мяне за іншае месца, то ўсё магло быць нашмат горш. Гэты выпадак прымусіў мяне падумаць аб змене роду дзейнасці, каб больш не рамантаваць агароджы ў небяспечных багністых месцах», — адзначыў Колін.

Нагадаем, што гэта не першы выпадак незвычайнай перамогі чалавека над кракадзілам у Аўстраліі. У 2021 годзе 60-гадовага аўстралійца таксама зацягнула пад ваду рэптылія, але мужчына выхапіў кішэнны сцізорык і ўсадзіў яго ў галаву жывёле. Так ён выратаваў сабе жыццё.

Каментары1

  • Дзьміцер
    10.11.2023
    Калі ласка, бярыце сьведкі з першакрыніц, а не з расейскай прэсы - толькі там пераблыталі паўночную Finniss river з паўднёваю.

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску11

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску11

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць