Свет11

Крэмль назваў кіраўніка штаба Пуціна на выбарах

Кіраваць выбарчым штабам Уладзіміра Пуціна ў выпадку яго вылучэння на новы тэрмін будзе кіраўнік Упраўлення ўнутранай палітыкі Крамля Андрэй Ярын, распавялі крыніцы РБК. Пуцін пакуль не абʼяўляў пра свой удзел у выбарах. 

Андрэй Ярын. Фота: er.ru

Ярын, як і іншыя чыноўнікі, не будзе публічнай фігурай. Як стане называцца яго пасада афіцыйна, пакуль невядома. Магчыма, «кіраўнік апарата штаба», як гэта было ў 2018 годзе. Медыйныя ж функцыі стануць выконваць сустаршыні штаба, кандыдатуры якіх пакуль не вызначаны.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у адказ на запыт РБК заявіў, што «пакуль ніхто нікуды не прызначаны»: «Загадзя мы ніколі такое не каментуем і не анансуем».

Андрэю Ярыну 53 гады. З 2016 года ўзначальвае Упраўленне ўнутранай палітыкі Крамля. Знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі за дачыненне да атручвання апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. 

Выбары ў Расіі пройдуць 17 сакавіка 2024 года.

Каментары1

  • Міхась
    14.11.2023
    Выбары без аыбара

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць