Грамадства44

«Называў сябе братам Святланы Алексіевіч». Што вядома пра беларуса, які памёр у лагеры ў Баварыі

Радыё Свабода пагаварыла са сведкам, які жыў у адным лагеры разам з Віктарам Алексіевічам. Па яго словах, беларус меў праблемы са здароўем і трапіў у нямецкі лагер не ўпершыню.

Лагер у Цырндорфе. Фота: Люстэрка

Пра смерць 48-гадовага беларуса ў нямецкім лагеры ўцекачоў Цырндорф (Баварыя) стала вядома на мінулым тыдні. Прычына смерці невядомая.

«Ад нас яго забралі ў шпіталь»

Свабода пагутарыла з Уладзімірам, былым жыхаром Гродна, які ў чаканні інтэрв'ю аб атрыманні статусу палітычнага ўцекача ў Нямеччыне жыў у лагеры Цырндорф у адным пакоі з Віктарам Алексіевічам напярэдадні ягонай смерці. (Сваё сапраўднае імя Уладзімір прасіў не называць, але яно ёсць у рэдакцыі. — РС) Паводле сведчанняў суразмоўцы, усё здарылася ў ноч на 7 лістапада.

«У ноч з панядзелка на аўторак, блізу 12:00, ён страціў прытомнасць і ахоўнікі выклікалі да яго «хуткую». Днём раней з ім быў якраз такі прыступ, але тады ахоўнікі нікога не выклікалі, а самі памералі яму ціск і адправілі спаць. А цяпер выклікалі «хуткую». Дактары прыехалі, прывялі яго ў прытомнасць і ад нас забралі ў шпіталь. А бліжэй да абеду ў аўторак ахоўнікі прыйшлі да нас у пакой № 302, забралі ягоныя рэчы і сказалі, што ён памёр у шпіталі. Ад чаго памёр, не сказалі — далі зразумець, што гэта не нашая справа», — расказаў Уладзімір.

Паводле слоў сведкі, памерлы Віктар адразу пасля з'яўлення ў лагеры меў праблемы са здароўем.

«Ён прыехаў і скардзіўся на прыступы. Двойчы непрытомнеў, у душы і ў нашым пакоі. Расказваў, што баіцца замаху на яго і што яму пагражалі. Ахова лагера думала, што ён пад наркотыкамі. Але Віктар кляўся, што нічога не прымаў. У яго абшукалі ўсе рэчы і нічога не знайшлі. Не падобны ён быў на наркамана — кантактаваў з намі адэкватна».

Сярод таго, што расказваў Віктар Алексіевіч, больш за ўсё Уладзіміру запомнілася ягонае сцверджанне, што нібыта ён зʼяўляецца сваяком пісьменніцы Святланы Алексіевіч. А таксама згадка пра тое, што ў лагеры Цырндорф памерлы апынуўся ўжо другі раз.

«Казаў пра Алексіевіч, што ён яе брат. Не ведаю, ці гэта праўда. Многія ў пакоі не паверылі. Я паглядзеў у інтэрнэт — не пацвердзілася, што родны брат. Але ў душу да яго ніхто не лез, усе бачылі, у якім ён быў прыгнечаным стане», — паведаміў Уладзімер. Пры гэтым суразмоўца зазначае, што словы Віктара пра Алексіевіч не выглядалі трызненнем.

Свабода даслала Святлане Алексіевіч запыт з просьбай пацвердзіць або зняпраўдзіць заявы памерлага ўцекача пра магчымае сваяцтва, адказу мы пакуль не атрымалі.

Уладзімір дадае, што Віктар Алексіевіч сапраўды мог быць палітычным уцекачом, але пры гэтым зазначае, што дэталяў асабістай гісторыі пра пераслед беларускіх уладаў ад суседа так і не пачуў.

«У яго праскоквалі фразы пра дыктатуру, рэпрэсіі, біццё людзей. Але агульныя, без падрабязнасцяў. Можа, ён да нас таксама прыглядаўся, не асабліва шчырым быў. Ведаю, што прыехаў ён сюды з Польшчы. Сказаў, што ледзь праехаў праз кардоны. Вось цяпер я прыгадваю, што ён яшчэ дадаў, што каля года таму ўжо быў у гэтым лагеры», — расказаў Уладзімір.

Праз гэта суразмоўца «Свабоды» мяркуе, што Віктар Алексіевіч не першы раз спрабаваў атрымаць палітычны прытулак у Нямеччыне.

«Магчыма, ён ужо падаваў заяву на прытулак, але атрымаў адмову. Можа, яго адсюль вярнулі ў Польшчу як у першую краіну Еўрасаюза, у якую ён заехаў. І ён вырашыў зноў сюды прыехаць і яшчэ раз паспрабаваў. Тут такіх гісторый шмат».

«Пасля 15:00 дактароў у лагеры няма»

Больш падрабязна аб прызначэнні лагера Цырндорф, парадках, бытавых умовах і сістэме медычнай дапамогі ў ім расказаў беларус Андрэй, які прыехаў у Нямеччыну з Светлагорска. Андрэй таксама жыў у лагеры Цырндорф, у тым жа 302-м пакоі, але выехаў раней.

Паводле слоў Андрэя, лагер Цырндорф лічыцца прамежкавым, куды ўцекачы трапляюць пасля перасячэння мяжы і дзе праходзяць першыя неабходныя праверкі, у тым ліку медычны агляд.

«Гэта як фільтр. Пабыў там — і накіроўваюць далей, дзе цягам некалькіх месяцаў будзеш чакаць інтэрвʼю з супрацоўнікам мігранцкай службы», — кажа суразмоўца.

Сам Андрэй прабыў у Цырндорфе тры тыдні, цяпер жыве ў іншым месцы. Пра лагер мае збольшага нейтральныя ўспаміны.

«Пра будынак нам казалі, што гэта былая жаночая турма. Не ведаю, але наш корпус быў распланаваны адпаведна. Калідорная сістэма, у пакоях па тры двух’ярусныя ложкі. У прыбіральні падлогавыя ўнітазы, рукамыйнікі ў рад. Паўсюль бар’ерчыкі, праход у сталовую праз металічны турнікет. Шмат аховы. На ўваходзе ў корпус таксама ахоўнікі і «добраахвотны вобшук» — гэта калі ты сам паказваеш, што ў цябе ў торбе. Вядома, ніякага алкаголю праносіць нельга», — расказаў Андрэй.

Як паведаміў суразмоўца, у лагеры было некалькі соцень чалавек, але пра гучныя канфлікты ён не чуў.

«Ахоўнікі, калі нешта не тое, робяць заўвагі, кантралююць паводзіны. Перад абедам, калі ў сталоўку выстройваецца вялікая чарга, дык нават патрабуюць адключыць мабільныя тэлефоны, каб было спакайней», — расказаў беларускі ўцякач.

Андрэй таксама кажа, што ўсе навічкі ў лагеры Цырндорф праходзяць медычны агляд, але нескладаны.

«Указваеш у анкеце свае балячкі, хранічныя хваробы, ідзеш да лекара, там бяруць кроў на аналіз. Вось і ўсё. Яшчэ ў асобны дзень павязуць на рэнтген рабіць флюараграфію. Нас дык вазілі ў Нюрнбэрг. Мяне ў той жа дзень накіравалі на інтэрвʼю ў міграцыйную службу і зарэгістравалі як просьбіта прытулку. Асноўнае інтэрвʼю будзе ў снежні», — паведаміў пра сябе Андрэй.

Суразмоўца дадае, што асноўны персанал у лагеры Цырндорф працуе з раніцы да 15-й гадзіны, а пазней застаюцца толькі ахоўнікі.

«Калі што са здароўем здараецца, дык яны ўжо аказваюць першую дапамогу ды выклікаюць «хуткую». А ў самім лагеры лекара з 15:00 ужо няма», — сцвярджае Андрэй.

Каментары4

  • Патрис
    14.11.2023
    У вас дома тоже всегда под рукой врач на случай падения с кровати?
  • Максим Дизайнер
    14.11.2023
    не понимаю такого,

    Селят, кормят, лечат бесплатно. Пускают в страну по второму кругу, выпускают в город. После несложного интервью  - пособие, как средняя зряплата в сосуте стабильности. Лагерь - это ваши Мински и Дзержински, а не это.
  • А можа так и трэба
    14.11.2023
    Патрис, можно подумать дома двухметровые кровати стоят.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →