Грамадства66

Да апошняга чапляўся зубамі за Беларусь — праваабаронца расказаў, як трываў у краіне да лістапада 2023 года

Нягледзячы на дзесяткі і сотні тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя былі пакінуць радзіму, у Беларусі і дагэтуль застаецца нямала людзей, якія, адчуваючы высокую рызыку рэпрэсій, да апошняга спрабуюць нешта рабіць дома. Зусім нядаўна сярод іх быў і праваабаронца «Вясны» з Барысава Алег Мацкевіч. Чаму быў вымушаны з’ехаць і ён — «Вясна» даведалася з першага інтэрв'ю праваабаронцы ў бяспецы.

Алег Мацкевіч. Фота: spring96.org

 — Што паслужыла штуршком для прыняцця такога вельмі няпростага рашэння? — спыталі праваабаронцы ў Алега.

— Сапраўды, гэта быў такі крок адчаю, бо да апошняга моманту, як кажуць, я чапляўся зубамі за Беларусь, за свой горад Барысаў. У падсвядомасці гэтая думка сядзела даўно, разумеў, што рана ці позна давядзецца з'ехаць. Зыходзіў з таго, што сілавікі не пакідалі мяне ў спакоі, хаця «прэсавалі», можа, і не так жорстка, як некаторых іншых.

Але за тры апошнія гады ў мяне дома адбылося тры брутальныя ператрусы, асабліва апошні, калі на працягу чатырох гадзін, без майго ўдзелу, бо я быў тады арыштаваны, перавярнулі ўсю кватэру, зламалі шмат рэчаў, спрабавалі нават выламаць замураваны ў сцяну сейф, у якім я наўмысна трымаў для такой сітуацыі некалькі пратэрмінаваных прэзерватываў, паламалі пры гэтым кавалак сцяны. Ведаў, што трэба будзе з’ехаць, але не думаў, што гэта здарыцца так хутка і імкліва. Я выбіраў паміж свабодай і турмой.

— А што сталася крайняй кропкай для выбару на карысць свабоды?

— Мае сябры 8 лістапада паведамілі ў месенджары аб тым, што я ўключаны ў «экстрэмісцкае» фармаванне «ex-press.live» і маё прозвішча было пазначана сярод людзей, якія нібыта маюць дачыненне да гэтага барысаўскага СМІ. Гэта было рашэнне КДБ Беларусі ад 24 кастрычніка.

За стварэнне і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» прадугледжваецца адказнасць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем — караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Тады, літаральна праз паўгадзіны, я прыняў рашэнне з’язджаць з Беларусі. Ужо на наступны дзень, прымаючы меры асцярогі, выехаў, як кажуць, у невядомым накірунку.

— Якія пачуцці і хваляванні пры гэтым перажыў, ці адчуваў небяспеку?

— Не памылюся, калі скажу, што, напэўна, ва ўсіх, хто так спешна пакідае радзіму, аднолькавы душэўны стан. Гэта найперш — два дні абсалютнай ломкі. Бо калі ты ўсведамляеш, што неабходна зрабіць гэты крок, то ўсе твае душэўныя струны працівяцца такому рашэнню, робяць усё насупраць гэтаму. Калі збіраўся ў дарогу — часу было вельмі мала, таму выехаў з адным заплечнікам. У прынцыпе, гэта і зборамі не назавеш. Паколькі дома на той час не знаходзіўся, то частка самых неабходных рэчаў была ўжо са мной, а нешта здабыў з кватэры праз знаёмых, паколькі дахаты вяртацца было небяспечна. Узяў запасную бялізну, шкарпэткі, швэдар і гігіенічныя сродкі. Вось і ўсё.

— Як чалавек актыўны, ты маеш шмат знаёмых і сяброў, сам увесь час знаходзіўся ў Беларусі. Як адчуваюць сябе людзі там, што думаюць, ці мяняюцца іх светапогляды?

— Можна шмат распавядаць на гэтую тэму, але пра многае не раскажаш. Бо гэтыя словы будуць чытаць не толькі тыя, хто спачувае мне, хто блізкія па духу і грамадзянскай пазіцыі, але і іншыя, якіх можна назваць нашымі ворагамі… Таму скажу коратка: зараз нармальнае жыццё нармальных людзей практычна цалкам сышло ў падполле, стала не такім публічным, як раней.

У Беларусі застаецца вельмі шмат прыстойных людзей, і тут Лукашэнка са сваімі апрычнікамі, якія паставілі за мэту вынішчыць усё свядомае, выціснуць з краіны нармальных людзей, ніколі гэтай мэты не дасягнуць. Такіх людзей вельмі шмат.

Так, зараз трэба думаць пра сваю бяспеку, думаць як і што можна казаць публічна і ўслых. Ну а мне, можа, проста не пашанцавала, так склаліся абставіны, што я вымушаны быў з’ехаць.

— У сацыяльных сетках, ды і ў СМІ таксама, раз-пораз узнікае сітуацыя, калі беларусы, якія пакінулі радзіму і тыя, хто застаўся там, выказваюць адны адным нейкія крыўды, дыскутуюць пра тое, хто большы патрыёт, а хто здраднік. Што на гэты конт думаў ты і твае знаёмыя, і як лічыш зараз?

— Дзякуй Богу, што і я, і мае сябры не належаць да тых людзей, якія нейкім чынам маглі кпіць з тых, якія з’ехалі. Не было ў маім асяродку сярод тых, хто з'ехаў раней, такіх, хто цкаваў бы іншых. Для ўсіх адэкватных людзей, на маю думку, важна тое, што чалавек робіць, і тут ужо няважна дзе.

— Як адчуваеш сябе ў новым, бяспечным, месцы, якія планы і спадзяванні?

 Зараз я крыху прыходжу ў сябе, паволі набываю душэўную раўнавагу, з якой быў выбіты апошнімі падзеямі тыдзень таму. Зараз самае першае і неабходнае — гэта прыйсці ў сябе. Пачаў займацца наладжваннем свайго побыту і разумею, што гэта зойме пэўны час і пэўныя высілкі. Думаю, знайду ў сабе сілы, каб адаптавацца тут і працягваць сваю праваабарончую справу. Камунікацыі засталіся, і тут лукашысты не змогуць перашкодзіць камунікаваць і аказваць дапамогу тым, хто застаецца ў краіне.

І яшчэ… Я ўсё роўна вярнуся ў Беларусь, рана ці позна.

Каментары6

  • Вооружённый народ
    16.11.2023
    вооружённый силовик, лукашэнка i яго банда скончыць як у румынii, гэта ўжо абсалютна дакладна, варыянт хiба вагаецца мiж чаушэску i каддафi, дзесьцi 50/50.
  • Роман
    16.11.2023
    Геноцид белорусского народа. Он самый. Да-да, не удивляйтесь.
  • Вероятный
    16.11.2023
    Роман, недаспадобы? Што ж вы серыце вакол сябе расейшчынай?  

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →