Жанчына з Калінкавічаў учыніла пагром у мазырскім начным клубе, бо згубіла нумарок ад гардэроба
37-гадовая жанчына пагражала ахоўнікам клуба крэслам, ударыла ў твар адміністратара, а выходзячы з веранды, двойчы штурхнула нагой дзверы, разбіўшы ўшчэнт шкло.

Скрыншот з відэа
Канфлікт пачаўся пасля таго, як жанчыне адмовіліся ў гардэробе выдаць куртку, бо яна згубіла нумарок. Прапанова заплаціць за страчаны нумарок 6 рублёў прывяла яе ў шал.
Раз'юшаная жанчына спачатку патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на адміністрацыю забаўляльнай установы, а пасля пачала буяніць.
Міліцыянты, што прыбылі на месца, адвезлі яе на медагляд, ад якога яна, праўда, адмовілася. Пасля яе даставілі ў РАУС для далейшага разбору.
Каментары