Грамадства

Сустрэча з Радзімай

У аўторак слынны бард Сяржук Сокалаў-Воюш даваў сольны канцэрт на ўправе Партыі БНФ. Невялічкая заля ўправы ледзь змагла сабраць усіх ахвотных

У аўторак слынны бард Сяржук Сокалаў-Воюш даваў сольны канцэрт на ўправе Партыі БНФ. Невялічкая заля ўправы ледзь змагла сабраць усіх ахвотных – і Воюш, бачачы, што далёка ня ўсім хапае месца, заклікаў гледачоў садзіцца на сцэну, стварыўшы тым самым нефармальную і лёгкую абстаноўку.

Варта было бачыць вочы барда, поўныя сьлёз, калі ён пачаў выконваць старыя гіты, зь якімі некалі выступаў на менскіх мітынгах. Дарэчы, Сяржук прасіў ва ўсіх, хто сабраўся ў залі, прабачэньне за тое, што ня быў зь імі на Плошчы.

Сокалаў-Воюш прэзэнтаваў на канцэрце некаторыя песьні са сваёй новай нізкі «Песьні лісоўчыкаў», якія ён будзе выконваць без музычнага суправаджэньня. Гэткім чынам Воюш шукае выйсьці з крызысу, што напаткаў бардаўскую песьню.

На канцэрце прысутнічалі людзі рознага веку: і маладыя, і сталыя. На канцэрце прысутнічалі жонка і дзеці Сяргея, якія разам зь ім прыляцелі з Амэрыкі. Зь Вільні адмыслова, каб паслухаць свайго сябра, прыехаў Сяргей Вітушка. Яму заля зладзіла сапраўдную авацыю.

Пасьля выступу да барда пацягнулася сапраўдная чарга людзей – узяць аўтографы і проста паразмаўляць з клясыкам. Воюш быў вельмі задаволены тым, што яго працягваюць памятаць і любіць на Радзіме.

22 жніўня ў Доме літаратара адбудзецца яшчэ адзін выступ Сержука Сокалава-Воюша. Уваход вольны.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім7

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну117

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім7

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць