Свет77

У дваіх дзяцей Рамана Абрамовіча ёсць літоўскае грамадзянства

Літоўскія пашпарты дзяцей выкарысталі для правядзення аперацый, якія ацэньваюць як спробу абыходу міжнародных санкцый.

Раман Абрамовіч на матчы «Чэлсі» ў маі 2021 года ў Лондане. Фота: AP Photo / Martin Meissner, File

Праз уцечку звестак падчас журналісцкага расследавання Cyprus Confidential высветлілася, што ў дзяцей Рамана Абрамовіча — Аркадзя і Ганны — ёсць літоўскае грамадзянства, піша Delfi са спасылкай на Цэнтр расследавальніцкай журналістыкі «Сцяна».

Журналісты ў дакументах кіпрскай кампаніі Meritservus выявілі фатаграфію пашпарта Аркадзя Абрамовіча. Дакумент быў выдадзены 10 гадоў таму, тэрмін яго скончыўся 5 снежня 2023 года. Аўтэнтычнасць копіі была пацверджана подпісам лонданскага юрыста. Калі літоўскі пашпарт атрымала дачка Абрамовіча, незразумела — у дакументах знайшлі толькі нумар яе літоўскага пашпарта і ўказанне на літоўскае грамадзянства.

Прааналізаваная журналістамі перапіска паказала, што літоўскія пашпарты Аркадзя і Ганны былі выкарыстаныя для правядзення аперацый, якія ацэньваюць як спробу абыходу міжнародных санкцый, накладзеных на алігарха.

Дэпартамент міграцыі Літвы сітуацыі не каментуе.

У пачатку года брытанскае выданне The Guardian паведамляла, што перад маштабным уварваннем Расіеі ва Украіну Абрамовіч большую частку сваёй маёмасці падзяліў паміж сваімі сямю дзецьмі.

Паводле падлікаў, кошт перапісанай на дзяцей маёмасці — мінімум 4 мільярды даляраў.

Каментары7

  • Ганьба
    06.12.2023
    Але працуюць на КДБ усё адно беларусы. Літва такая Літва. Такая эўрапейская дземакрація...
  • Крывадушша
    06.12.2023
    Што с лицом, литовцы???
  • Янка
    06.12.2023
    Тым часам спадар Кашчунас і спадарыня Білатайце моцна занятыя пошукам ліцвінскай пагрозы, якая нібыта з'яўляецца проксі рускага свету.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць