Свет33

Пазашлюбны сын Шайгу з'ехаў з Расіі за некалькі дзён да мабілізацыі — расследаванне

Каманда Аляксея Навальнага выпусціла расследаванне аб пазашлюбным сыне міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, у якім гаворыцца, што 22-гадовы Даніла Шабуноў атрымлівае «пад мільён рублёў» (12 500 даляраў) ад здачы двух офісных памяшканняў у цэнтры Масквы. За які прамежак часу — у расследаванні не паведамляецца.

Даніла Шабуноў. Фота з сацыяльных сетак

Паплечнікі Навальнага таксама сцвярджаюць, што за некалькі дзён да абвяшчэння Уладзімірам Пуціным так званай частковай мабілізацыі Шабуноў з'ехаў з Расіі ў Турцыю, піша «Радыё Свабода».

У гэты момант пазашлюбны сын Шайгу нібыта заняты ўласнай музычнай кар'ерай. Як спявак ён запісвае песні на англійскай мове і здымае кліпы пад псеўданімам Sheba. Пры гэтым, па даных каманды Навальнага, на відэа з Шабуновым «накручаныя дзясяткі тысяч праглядаў», у той час як у яго ютуб-канала крыху больш за 700 падпісчыкаў, а ў яго кліпаў — больш за 250 тысяч праглядаў.

Паводле звестак шэрагу СМІ, Даніла Шабуноў — сын Сяргея Шайгу і былой сцюардэсы лётнага атрада МНС Алены Шабуновай. У 2019 годзе The Insider выпусціў расследаванне, у якім паведамлялася, што Шабунова зарабіла мільярды рублёў на кантрактах з МНС і Мінабароны. Таксама сцвярджалася, што ў яе ад Шайгу трое дзяцей. Усе яны хадзілі ў элітную школу «Прэзідэнт» на Рублёўцы, навучанне ў якой каштуе каля двух мільёнаў рублёў на год.

Інфармацыю пра тое, што ў міністра абароны Расіі ёсць пазашлюбныя дзеці, ні расійскія ўлады, ні сам Сяргей Шайгу не каментавалі. Афіцыйна кіраўнік абароннага ведамства жанаты з Ірынай Шайгу, і ў іх дзве дачкі: Юлія, дырэктар Цэнтра экстраннай псіхалагічнай дапамогі МНС, і Ксенія, якая кіруе Федэрацыяй трыятлона Расіі.

Некалькі гадоў таму Алена Шабунова выйшла замуж за грамадзяніна Літвы Адолфа Камінскаса і ўзяла яго прозвішча. У 2022 годзе літоўскія ўлады пазбавілі яе дазволу на жыхарства, так як яе знаходжанне ў краіне «можа пагражаць нацыянальнай бяспецы».

Каментары3

  • Андрусь
    09.06.2023
    Гэта пра яго пуцінскі кухар казаў "Булками там трясет"? ))
  • mikola
    09.06.2023
    Syn paehau Burjatyiu....Baikal....
  • Freddy
    09.06.2023
    какие-то дети у них альтернативно-одаренные.    

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць