Свет2323

Пуцін спрасціў прыём беларусаў у расійскае грамадзянства

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, піша «Коммерсант».

Фота: Adrien Fillon/NurPhoto via Getty Images

Згодна з пуцінскім указам, грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, змогуць атрымаць расійскае грамадзянства без выканання патрабавання пастаяннага пражывання ў Расіі з дня выдачы ДНЖ, валодання рускай мовай і ведання гісторыі Расіі ды асноў яе заканадаўства.

Тыя ж самыя патрабаванні адмяняюцца і для грамадзян Казахстана ды Малдовы, аднак ім яшчэ неабходна пацвердзіць веданне рускай мовы.

Для атрымання грамадзянства Расіі беларусам спатрэбіцца падаць адпаведную заяву, дазвол на жыхарства і пашпарт.

Грамадзянам Казахстана і Малдовы да гэтых папер трэба далучыць і дакумент аб валоданні рускай мовай.

Паводле расійскай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2023 года расійскае грамадзянства ўжо атрымалі 4557 беларусаў і 13 876 казахстанцаў. 

Каментары23

  • Сярожа
    18.12.2023
    Получи российское гражданство а как бонус повестка в военкомат!
  • Ёсік
    18.12.2023
    Каб не вайна і жах атрымаць позву, пёрла б туды беларусаў шмат. Хтосьці на захад едзе, хтосьці ў Кітай, а шмат хто бачыць сваю будучыню ў расеі, бо, як яны лічаць, там заробкі большыя, не патрэбна мову вучыць, і да ну яе, гэтую жабрацкую Беларусь. Зараз грошы вырашаюць, кім быць беларусу - беларусам альбо расейцам
  • Петя
    18.12.2023
    > Паводле расійскай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2023 года расійскае грамадзянства ўжо атрымалі 4 557 беларусаў

    Больше чем в ЕС к слову. Но тихановска все равно будет рассказывать про то, что россиян и Беларусов надо отличать

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць