Усяго патроху

Беларуска запусціла праграму, якая генеруе AR-фільтры для відэа і фота

Амерыканскі стартап з беларускімі каранямі Shader выпусціў праграму, у якой карыстальнікі з дапамогай нейрасеткі могуць генераваць новыя AR-фільтры для відэа і фота. Цяпер праграма выходзіць на перадкалядны Product Hunt, піша Office Life.

Фота: Shader

Як расказала заснавальніца праекта Дар'я Сесіцкая, канчатковае рашэнне аб запуску прадукту перад каляднымі святамі прынялі пасля таго, як адзін з буйных амерыканскіх блогераў апублікаваў агляд аб праграме ў сябе ў сацсетцы X:

«Мне падабаецца, як блогер апісаў наш стартап — Text-to-AR. Традыцыйна стварэнне AR-фільтраў патрабавала прафесійнага кодинга і дызайну. Наша каманда робіць ноўкод-інструмент, ствараючы камеру смартфона будучыні. Дзякуючы Shader кожны зможа стварыць эфект, фільтр толькі з дапамогай промта ці нават галасу. Мы вывучаем ідэю таго, што карыстальнік можа вымавіць што-небудзь накшталь Hey Shader, make me look cyberpunk («Ператвары мяне ў кіберпанк-героя») ці Add elf ears («Дадай эльфійскія вушы»), і вынік можа з'явіцца ў real-time-камеры».

Карыстальніку праграмы дастаткова апісаць на англійскай мове тое, што ён хоча атрымаць ад нейрасеткі. Пасля гэтага штучны інтэлект генеруе калядны эфект, які адлюструецца на фота ці відэа ў рэальным часе. Фільтр можна экспартаваць у іншыя сацсеткі. Пры гэтым нейрасетка здольная генераваць эфекты адразу з некалькімі людзьмі ў кадры.

Shader складаецца з экс-супрацоўнікаў стартапа Wannaby, кампаній Snapchat, Pinata Farms і Blizzard. У жніўні кампанія афіцыйна абвясціла аб прыцягненні інвестыцый на 580 тыс. даляраў. Падчас святаў усе функцыі праграмы будуць у бясплатным доступе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць