Грамадства99

Абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі вынесуць на зацвярджэнне УНС

Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Рады бяспекі, якое прысвечана разгляду двух дакументаў стратэгічнага планавання — праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, паведамляе БелТА.

УНС у лютым 2021 года

Значнасць мерапрыемства, паводле слоў Лукашэнкі, абумоўлена і той акалічнасцю, што па новай Канстытуцыі абодва дакументы зацвярджаюцца «Усебеларускім народным сходам».

«Вы ведаеце абстаноўку не горш за мяне. Ключавыя напрамкі трансфармацыі сучасных рызык, выклікаў і пагроз у сферы нацыянальнай бяспекі даволі падрабязна выкладзены ў Канцэпцыі і Ваеннай дактрыне.

І многія закладзеныя там адзнакі і прагнозы ўжо спраўджваюцца. Паглядзіце, што адбываецца на Блізкім Усходзе. Гэта найстрашэнная гуманітарная катастрофа», — заявіў Лукашэнка падчас нарады.

Ён запатрабаваў нефармальна падысці да падрыхтоўкі новай Канцэпцыі.

«Вынесці яе на шырокае грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем прадстаўнікоў навуковай і экспертнай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі. Грунтоўна абмеркаваць гэты дакумент, спытаць меркаванне людзей. Бо гарантаванне нацыянальнай бяспекі — гэта наша агульная задача. Кожнага грамадзяніна Беларусі», — дадаў ён.

Каментары9

  • Anatol Starkou
    16.01.2024
    Шырокае абмеркаванне пры Рыгоравічу праекта Канстытуцыі 2022 ужо было. Яе вынік вяжомы - усё што жадаў наш любімы кіраўнік ён упісаў і прыняў. У тым ліку абсалютна непатрэбны УНС. Мёртванарожагае яго палітычнае дзіця, якое пакуль ён кіруе РБ жыць будзе, а пасля яго гэтыя дояры і даяркі нікому не будуць патрэбны. Да таго ж, УНСу патрэбен бюракратычны апарат і памяшкагне. Сакратары і сакратаркі для дояраў. Ахова і мередесы бенцы для поаехаць ад жылоя у Мінску да працы ва УНС. І гэтак далей. Адсюль у нас да ігстытута прэзмдэнта і двух палатак прымацоўваецца бюракратычны інстытут дояраў і даярак, конюхаў і сантэхнікаў, якія ў свабодгы час ад надояў будуць займацца Ваеннымі канцэпцыямі, каб прыехаць у Мінск з калгасаў і палей ды прадпрыемств і атрымаць ад Бацькі падарунак, ды па дарозе назад дадому ў сяло спыніцца з лесе і разліць яго па шклянках ды закусіць, як мве быць.
    Вельмі няхілая сучасная сістэма ўлады атрымліваецца, якая можа існаваць і будзе існаваць толькі пры Лукашэнку. Бо калі яго не стане, яна здохне, як не кормленая скаціна тымі скатаводамі з УНС пакуль яны засядалі ў новых бюракратычных кабінетах Новай супер дэмакоатычнай на гэты раз Кагстытуцыі-2022.
  • даведка
    16.01.2024
    Кочанова должна собрать весь генералитет для лучшего усвоения под свою диктовку писать текст концепции.
  • подмена понятии
    16.01.2024
    Концепция безопасности лукашенко сводится к одному и тому же, на протяжении 30 лет, - удерживать власть любыми способами и методами, передать её по наследству и уйти от ответственности за совершённые преступления против беларусов и Беларуси, совершённые при силовом и незаконном захвате власти.
    Он заменил Беларусь и её интересы, собою и своею семьёй, и под это заставил плясать 9 миллионов населения Беларуси.
    Понятно, что многие согласны на такой подход, но и никто не будет спорить, что лукашенко, его личные интересы, его семья, интересы его семьи - не одно и тоже, что есть Беларусь, беларусы и их национальные интересы.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць