18-гадовы малады чалавек у ноўтбуку таварыша знайшоў электронны білет на канцэрт папулярнай спявачкі і вырашыў на гэтым зарабіць.

Фота: a.lobko_2421 / Instagram
Фігурант скапіяваў дакумент, а пасля размеціў аб'яву ў інтэрнэце, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Неўзабаве з ім звязалася дзяўчына, якая пералічыла 100% перадаплату ў 140 рублёў. Адразу ж пасля атрымання грошай малады чалавек даслаў мінчанцы фота квітка, а пасля перастаў выходзіць на сувязь.
Таксама ён прадаў той жа білет жыхарам Гродна і Мінскай вобласці.
Раней да крымінальнай адказнасці студэнт не прыцягваўся.
Заведзена крымінальная справа за махлярства.
Каментары