Свет11

Кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы МП не працягнулі дазвол на жыхарства 

Эстонія не падоўжыць дазволу на жыхарства кіраўніку Эстонскай мітраполіі РПЦ мітрапаліту Яўгенію, вядомаму як Валерый Рашэтнікаў, бо ён нясе пагрозу бяспецы Эстоніі.

Мітрапаліт Яўгеній. Фота: Wikimedia Commons

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Валерый Рашэтнікаў накіраваў у Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы заяву аб працягу дазволу на жыхарства, які Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы не падоўжыў. Тэрмін заканчэння дзейнага тэрміновага дазволу на жыхарства мінае 6 лютага, піша Postimees.ee.

«Дзяржава прыняла рашэнне адмовіць у прадаўжэнні дазволу на жыхарства, бо Рашэтнікаў у сваёй публічнай дзейнасці, у тым ліку ў публічных выступах, падтрымлівае дзеянні агрэсара і не змяніў сваю лінію паводзін, нягледзячы на папярэджанні, якія рабіліся яму раней», — растлумачыў кіраўнік бюро пагранічнай аховы Пых'яскай прэфектуры Індрэк Ару.

У тым ліку прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў неаднаразова праводзілі гутаркі з Рашэтнікавым і патлумачылі яму, што варта спыніць апраўданне ваенных дзеянняў Расіі і крамлёўскага рэжыму ў публічнай дзейнасці. Нягледзячы на зробленыя раней папярэджанні, Рашэтнікаў не змяніў рыторыку, неадпаведную каштоўнасцям і неадпаведную прававому полю Эстоніі. Таму прызнана, што Рашэтнікаў нясе пагрозу бяспецы дзяржавы.

***

Эстонскія праваслаўныя падзеленыя на дзве часткі. Рускіх па паходжанні і аб'ядноўвае самакіраваная Эстонская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхата. Паведамлялася, што яна аб'ядноўвае 37 прыходаў (каля 150 тысяч чалавек), 43 святароў і 17 дыяканаў.

У 1996 годзе аднавілася Эстонская апостальская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата. Яна налічвае каля 27 тысяч чалавек (пераважна этнічных эстонцаў) і 64 духоўных асобаў.

Каментары1

  • Сымон
    18.01.2024
    Ужо даўно надыйшоў час прызнаць МП і РПЦ расейскай дзяржаўнай структурай праз бюджэтнае фінансаванне, распаўсюджванне расейскай дзяржаўнай ідэялогіі, падтрымку і прапаганду захопніцкай агрэсыўнай вайны і на гэтай падставе істотна абмежваваць дзейнасць яе філій за мяжой

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць